viasna on patreon

Алесь Бяляцкі звярнуўся да Генпракурора з нагоды звестак пра катаванні ў СІЗА КДБ і МУС

2017 2017-05-22T15:38:46+0300 2017-05-22T19:55:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialiacki_tutby.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі. Фота: Tut.by

Алесь Бяляцкі. Фота: Tut.by

У апошні час у шэрагу СМІ і інтэрнэт-рэсурсах з’явіліся паведамленні аб магчымым выкарыстанні катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных відаў абыходжання з асобамі, якія ўтрымліваюцца ў якасці абвінавачаных па справе аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў і дзейнасці незаконнага ўзброенага фармавання ў СІЗА КДБ і МУС.

З гэтай нагоды старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі звярнуўся да Генеральнага пракурора Беларусі Аляксандра Канюка.

Улічваючы, што  інфармацыя пра расследванне дадзенай крымінальнай справы неаднаразова рабілася прадметам публікацый і інфармацыйных сюжэтаў у шэрагу дзяржаўных як друкаваных так і электронных СМІ, гэтая справа набыла значны грамадскі рэзананс.

Як прадстаўнік праваабрончай супольнасці Беларусі, я вельмі занепакоены з’яўленнем інфармацыі аб магчымым выкарыстанні недазволеных метадаў у дачыненні да абвінавачаных па гэтай справе. Асабліва ўлічаючы той факт, што інфармацыі аб катаваннях у СІЗА КДБ, агучаная кандыдатам у прэзідэнты Алесем Міхалевічам, у свой час знайшла сваё пацверджанне. 

Праваабаронца нагадвае, што свабода ад катаванняў мае абсалютны характар і не падлягае абмежаваннням ні пры якіх умовах. Ужыванне катаванняў забаронена арт. 25 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама шэрагам міжнародных актаў у галіне правоў чалавека, ратыфікаваных Рэспублікай Беларусь – Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах (арт. 7) і Канвенцыяй супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчлавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання ААН.

Лічу, што дадзеная інфармацыя сведчыць аб магчымых парушэннях правоў асобаў, што з’яўляюцца абвінавачанымі па дадзенай крымінальнай справе і ўтрымліваюцца ў СІЗА КДБ і МУС. Супрацоўнікамі міліцыі, прадстаўнікамі іншых дзяржаўных органаў да затрыманых маглі быць незаконна выкарыстаныя спецыяльныя сродкі і фізычная сіла. Так, адзін з затрыманых па справе Міраслаў Лазоўскі, як вынікае з сюжэту, паказаным па нацыянальным тэлебачанні, падчас затрымання быў збіты, на твары былі сляды крыві і пабояў. Між тым законнасць і неабходнасць прымянення да яго фізычнай сілы супрацоўнікамі міліцыі павінны строга адпавядаць патрабаванням дзеючага заканадаўства, не мець характар здзекаў і катаванняў.

У сваім звароце праваабаронца падкрэслівае, што адной з асноўных задач органаў пракуратуры ў нашай краіне з’яўляецца забеспячэнне верхавенства права, законнасці і правапарадку, абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян.

Алесь Бяляцкі просіць Генеральнага пракурора:

правесці пракурорскую праверку ўказаных у СМІ і ў дадзенай заяве звестак;

пры ўстанаўленні фактаў выкарыстання катаванняў і іншых забароненых відаў жортскага, бесчалавечнага абыходжання прыняць неакладныя захады па аднаўленню парушаных правоў грамадзян, устанавіць і прыцягнуць да вызначанай законам адказнасці вінаватых;

прыняць меры пракурорскага рэагавання, скіраваныя на недапушчальнасць падобных фактаў у будучым.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства