Навіны на тэму: Amnesty International
16.02.2021 Amnesty International: Беларускія ўлады пачалі эскалацыю рэпрэсій у дачыненні да грамадзянскай супольнасці
Беларускія ўлады пачалі новую хвалю жорсткіх рэпрэсій у дачыненні да арганізацый грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ, заявіла старэйшы кіраўнік кампаній Amnesty International па Беларусі Аіша Джанг.
08.02.2021 Amnesty International: Дзеці ў Беларусі — закладнікі рэжыму
Amnesty International выпусціла брыфінг, дзе распавядае, як беларускія ўлады пераследуюць дзяцей і падлеткаў за ўдзел у апазіцыйным руху.
25.12.2020 Голас Марфы ў падкасце "Вясна прыйдзе". Выпуск прысвечаны праваабаронцы "Вясны" і палітзняволенай Марыі Рабковай
Марыя Рабкова ўжо тры месяцы знаходзіцца ў СІЗА№1. Яе чакаюць муж Вадзім Жаромскі, валанцёры, а таксама яе каты. Як ёй сядзіцца ў СІЗА? Ці даходзяць лісты? У 16-м выпуску падкаста "Вясна прыйдзе" мы пачуем таксама і голас Марфы — з тых інтэрв'ю, якія яна паспела даць да свайго зняволення.
24.12.2020 Amnesty International беларускім уладам: Просім неадкладна праверыць інфармацыю пра пагрозы жыццю і здароўю Мікалая Дзядка
Amnesty International у чацвер, 24 снежня, звярнулася да беларускіх уладаў з патрабаваннем прыняць неадкладныя меры па праверцы інфармацыі пра пагрозы жыццю і здароўю арыштаванага больш за месяц таму анархіста Мікалая Дзядка.
17.12.2020 Amnesty International запусціла акцыю тэрміновай дапамогі палітвязню Вячаславу Рагашчуку
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International запусціла акцыю тэрміновай дапамогі пацярпеламу ад катаванняў палітычнаму зняволенаму Вячелаву Рагашчука, які ўтрымліваецца ў СІЗА-6 У Баранавічах у рамках крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Пінску ўжо больш за чатыры месяцы.
25.11.2020 Amnesty International прызнала журналістку Кацярыну Барысевіч і лекара Арцёма Сарокіна вязнямі сумлення
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала журналістку Кацярыну Барысевіч і лекара Арцёма Сарокіна, арыштаваных па справе Рамана Бандарэнкі, вязнямі сумлення.
21.11.2020 Amnesty International абвясціла "Марафон лістоў" у падтрымку Марфы Рабковай
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International абвясціла акцыю "Марафон лістоў" у падтрымку праваабаронцы "Вясны", палітычнай зняволенай і вязніцы сумлення Марфы Рабковай.
14.11.2020 Міжнародная рэакцыя на падзеі ў Беларусі і смерць Бандарэнкі: ААН, Amnesty International
Беларускія ўлады дагэтуль нічога не паведамілі аб ходзе і выніках расследавання па зваротах аб катаваннях і іншых формах жорсткага абыходжання з удзельнікамі акцый пратэсту. Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай 13 лістапада заяве прэс-сакратара Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Руперта Колвіла.
04.11.2020 Amnesty International пра крымінальную справу па "Маршу супраць тэрору": Яна абсурдна і яе трэба неадкладна спыніць
Беларускія ўлады распачалі крымінальную справу паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса, фігурантамі якой могуць стаць больш за 200 мірных дэманстрантаў, затрыманых падчас мітынгу ў нядзелю. Намеснік дырэктара Amnesty International па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Дзяніс Крывашэеў выказаўся з гэтай нагоды.
28.10.2020 Amnesty International сабрала 191 тысячу подпісаў пад заклікам да ўладаў Беларусі спыніць падаўленне мірных акцый пратэсту
Amnesty International праінфармавала беларускія ўлады, што арганізацыя сабрала каля 191 тысячы подпісаў пад петыцыяй, якая заклікае пакласці канец падаўленню мірных пратэстаў і прыцягнуць да адказнасці за злоўжыванні з боку міліцыі.
27.10.2020 Amnesty International: На фоне жорсткага падаўлення мірных дэманстрацый у Беларусі затрымліваюць рабочых, якія плануюць страйк
Amnesty International выступіла з заявай, у якой крытыкуе дзеянні ўладаў Беларусі ў адносінах да мірных пратэстоўцаў і бастуючых рабочых.
02.10.2020 Запатрабуйце вызваліць актывістку руху за правы ЛГБТ+ Вікторыю Біран
Amnesty International запусціла тэрміновую акцыю па вызваленні праваабаронцы і ЛГБТК-актывісткі Вікторыі Біран.
25.09.2020 Amnesty International абвясціла тэрміновую акцыю за вызваленне праваабаронцы Марфы Рабковай
Amnesty International абвясціла тэрміновую акцыю, патрабуючы ад беларускіх уладаў неадкладнага вызвалення актывісткі ПЦ “Вясна” Марфы Рабковай.
18.09.2020 Amnesty International: Марфа Рабкова і ўсе палітвязні павінны быць неадкладна вызваленыя
Amnesty International рашуча заяўляе, што беларускія ўлады павінны неадкладна і безумоўна вызваліць праваабаронцу Марфу Рабкову і ўсіх затрыманых у якасці падазраваных у крымінальных злачынствах па ілжывых абвінавачваннях.
08.09.2020 Amnesty International патрабуе ад беларускіх уладаў раскрыць месцазнаходжанне Калеснікавай
Беларускія ўлады павінны неадкладна раскрыць лёс і месцазнаходжанне лідаркі апазіцыі Марыі Калеснікавай і неадкладна вызваліць яе, заявіла 8 верасня міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International.