Навіны на тэму: Amnesty International
31.08.2020 Amnesty International: Афіцыйнае расследаванне катаванняў так і не пачата, улады перайшлі да кропкавых затрыманняў
Amnesty International заклікае беларускія ўлады неадкладна спыніць гвалт з боку міліцыі і расследаваць грубыя парушэнні правоў чалавека, учыненыя сілавікамі на працягу апошніх трох тыдняў.
30.08.2020 Amnesty International патрабуе выконваць правы мірных пратэстоўцаў
Amnesty International асцерагаецца, што беларускія ўлады гатовыя зноў звярнуцца да рэпрэсіўных мераў і пачаць прымяняць сілу да мірных пратэстоўцаў, як яны ўжо рабілі ў самым пачатку паслявыбарчых пратэстаў.
26.08.2020 Праваабарончыя арганізацыі запатрабавалі тэрміновага склікання Савета ААН па правах чалавека для абмеркавання сітуацыі ў Беларусі
Савет ААН па правах чалавека павінен тэрмінова склікаць спецыяльную сесію для вырашэння крызісу ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, дзе пасля спрэчных прэзідэнцкіх выбараў улады пачалі поўнамаштабныя рэпрэсіі, гаворыцца ў адкрытым лісце Amnesty International і 15 міжнародных і беларускіх НКА да галоўнага праваабарончага органа ААН.
21.08.2020 Amnesty International: Крымінальная справа супраць Каардынацыйнага савета — абуральнае парушэнне свабоды выказвання меркаванняў
Выконваючы абавязкі дырэктара Amnesty International па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Брус Мілер раскрытыкаваў рашэнне Генеральнай пракуратуры аб узбуджэнні крымінальнай справы супраць Каардынацыйнага савета па забеспячэнні трансферу ўлады.
11.08.2020 Amnesty International патрабуе неадкладна спыніць гвалт у дачыненні да мірных дэманстрантаў з боку міліцыі ў Беларусі і вызваліць усіх затрыманых
Прадстаўнікі Amnesty International у Мінску сталі сведкамі жахлівага гвалту з боку спецназа ў дачыненні да мірных дэманстрантаў, якія выйшлі ўчора ўвечары на вуліцы горада пасля абвяшчэння папярэдніх вынікаў выбараў.
07.08.2020 Amnesty перадала ў МУС Беларусі 11 500 подпісаў з патрабаваннем выконваць правы мірных пратэстоўцаў
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International сёння, 7 жніўня, накіравала ў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі петыцыю з заклікам да ўладаў спыніць прымяненне сілы ў дачыненні да мірных дэманстрантаў.
03.08.2020 Amnesty International: Узброеныя сілы не павінны ўмешвацца ў пратэстныя акцыі ў Беларусі
У Беларусі няма ніякай відавочнай неабходнасці ў прыцягненні Узброеных сілаў у забеспячэнне парадку. Заява аб магчымасці іх прымянення ў кантэксце пратэстаў, якія працягваюцца і ў пераважнай большасці выпадкаў з'яўляюцца мірнымі, відавочна накіравана на застрашванне тых, хто рэалізуе сваё права на свабоду мірных сходаў.
31.07.2020 Amnesty International асуджае новыя абвінавачванні супраць Сяргея Ціханоўскага
Amnesty International апублікавала заяву з нагоды новых абвінавачванняў, высунутых супраць Сяргея Ціханоўскага.
29.07.2020 Amnesty International заклікае вызваліць вязня сумлення Дзмітрыя Паліенку
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International заклікае неадкладна і безумоўна вызваліць вязня сумлення Дзмітрыя Паліенку.
28.07.2020 Amnesty International запусціла петыцыю супраць гвалту ў дачыненні да мірных дэманстрантаў у Беларусі
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International пачала збор подпісаў пад пэтыцыяй да міністра ўнутраных спраў Беларусі, якая заклікае да спынення прымянення гвалту ў дачыненні да мірных дэманстрантаў.
17.07.2020 Amnesty International: Гендарныя рэпрэсіі супраць жанчын-актывістак у Беларусі
Жанчыны непрапарцыйна церпяць ад жорсткага ўціску правоў чалавека ў Беларусі, дзе ўлады дэманструюць абуральнае грэбаванне абавязальніцтвамі краіны ў галіне правоў чалавека напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, што адбудуцца ў жніўні 2020 года.
15.07.2020 Amnesty International: Масавыя затрыманні падчас мірных сходаў у Беларусі парушылі правы пратэстоўцаў і справакавалі гвалт
Старэйшы кіраўнік кампаній Amnesty International па Беларусі Аіша Джанг асудзіла масавыя затрыманні мірных пратэстоўцаў у краіне.
03.07.2020 Amnesty International запусціла акцыю тэрміновай дапамогі па вызваленні Севярынца
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International запусціла акцыю тэрміновай дапамогі па вызваленні вязня сумлення сустаршыні партыі БХД Паўла Севярынца, які адбывае адміністрацыйны арышт з 7 чэрвеня.
29.06.2020 Amnesty International: Ціханоўскі, Бабарыка, іх паплечнікі і блогеры — вязні сумлення
Amnesty International заяўляе, што лічыць Сяргея Ціханоўскага і восем чалавек, арыштаваных разам з ім, вязнямі сумлення, паколькі яны трапілі за краты выключна ў сувязі з мірным ажыццяўленнем сваіх правоў.
29.06.2020 Amnesty International патрабуе вызваліць беларускіх блогераў і актывістаў
Арганізацыя Amnesty International (Міжнародная амністыя) патрабуе вызваліць арыштаваных беларускіх блогераў і актывістаў. Пра гэта заявіла старэйшая кіраўніца кампаній Amnesty International па Беларусі Аіша Джанг.