viasna on patreon

Amnesty International патрабуе вызваліць беларускіх блогераў і актывістаў

2020 2020-06-29T10:21:34+0300 2020-06-29T10:21:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/amnesty_prisoners.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Арганізацыя Amnesty International (Міжнародная амністыя) патрабуе вызваліць арыштаваных беларускіх блогераў і актывістаў. Пра гэта заявіла старэйшая кіраўніца кампаній Amnesty International па Беларусі Аіша Джанг.

"Беларускія ўлады праводзяць поўнамаштабную зачыстку іншадумцаў, выкарыстоўваючы рэпрэсіўныя законы для падаўлення крытыкі напярэдадні выбараў, на якіх Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка балатуецца на шосты тэрмін запар. Кандыдаты ад апазіцыі, іх прыхільнікі і незалежныя СМІ сутыкнуліся з адвольнымі арыштамі, вялікімі штрафамі і турэмным зняволеннем", — канстатавала Аіша Джанг, адзначыўшы, што цяпер мішэнню пераследаў беларускіх уладаў сталі і актыўныя карыстальнікі сацсетак.

"Мы ўзрушаны гэтымі апошнімі арыштамі. Ніхто не павінен быць пакараны за выкарыстанне Інтэрнэту для выражэння меркавання аб ўрадзе і яго палітыцы. Улады павінны памятаць, што свабода слова — гэта права, а не злачынства", — заявіла прадстаўніца арганізацыі.

У заяве згадваюцца адміністратар канала "Беларусь галаўнога мозгу" Ігар Лосік, блогеры Сяргей Пятрухін і Уладзімір Няронскі, актывіст "Народнай грамады" Сяргей Спарыш, блогер MozgON Уладзімір Цыгановіч.

Amnesty International мяркуе, што абвінавачванні супраць затрыманых сфабрыкаваныя, і патрабуе неадкладна вызваліць блогераў і "пакласці канец падаўленню свабоды выказвання меркаванняў у Беларусі".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства