viasna on patreon

Amnesty International заклікае вызваліць вязня сумлення Дзмітрыя Паліенку

2020 2020-07-29T09:31:01+0300 2020-07-29T09:31:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palienka-sud-2019-13.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International заклікае неадкладна і безумоўна вызваліць вязня сумлення Дзмітрыя Паліенку. Ён быў затрыманы 27 ліпеня ў аддзяленні міліцыі ў Мінску менш чым праз 48 гадзін пасля таго, як адбыў 17 дзён неабгрунтаванага 45-дзённага "адміністрацыйнага арышту".

Яго жонка распавяла Amnesty International, што калі Дзмітрый пайшоў у аддзяленне міліцыі для планавай рэгістрацыі, ён баяўся, што яго зноў затрымаюць, і, як чакалася, гэта і адбылося.

"Адміністрацыйны пераслед, у тым ліку "адміністрацыйны арышт" Дзмітрыя Паліенкі з'яўляюцца формай пераследу актывіста – аднаго з многіх, хто зведаў абуральным парушэнняў правоў чалавека напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у рэспубліцы. Новыя санкцыі ў дачыненні да Паліенкі – гэта працяг палітыкі прыгнёту актывіста, з якімі ён неаднаразова сутыкаўся выключна за рэалізацыю сваіх правоў чалавека", – гаворыцца ў заяве Amnesty International.

Міжнародныя праваабаронцы настойваюць, што беларускія ўлады павінны неадкладна і безумоўна вызваліць Дзмітрыя Паліенку і ўсіх тых, хто падвергнуўся пераследу ў рамках эскалацыі палітыкі падаўлення правоў чалавека ў Беларусі. Улады павінны забяспечыць поўнае захаванне правоў на свабоду мірных сходаў і выказвання меркаванняў у адпаведнасці з міжнароднымі абавязацельствамі Беларусі ў галіне правоў чалавека.

ІЧУ не прымае перадачы для Дзмітрыя Паліенкі. Яго змясцілі ў ШІЗА

28 ліпеня жонка актывіста Дзімтрыя Паліенка Наста спрабавала перадаць мужу ў ізалятар часовага ўтрымання перадачу, але яе не прынялі, піша palitviazni.info. Дзмітрыя Паліенку затрымалі 27 ліпеня пасля 2 дзён на волі і адправілі на новыя "суткі".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства