viasna on patreon

ІЧУ не прымае перадачы для Дзмітрыя Паліенкі. Яго змясцілі ў ШІЗА Дапоўнена

2020 2020-07-28T12:31:41+0300 2020-07-28T14:08:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud_palienka_2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

28 ліпеня жонка актывіста Дзімтрыя Паліенка Наста спрабавала перадаць мужу ў ізалятар часовага ўтрымання перадачу, але яе не прынялі, піша palitviazni.info. Дзмітрыя Паліенку затрымалі 27 ліпеня пасля 2 дзён на волі і адправілі на новыя "суткі".

“Прынесла ў Ізалятар часовага ўтрымання перадачу, але дзяжурны не прыняў яе, з некім параіўся, а затым паведаміў, што “для такой катэгорыі грамадзян” перадачы забаронены, – кажа Наста Паліенка. – Цікава, да якой асаблівай “катэгорыі” адносіцца Дзмітрый?

Калі пачала высвятляць, на якіх падставах прынята такое рашэнне, аб’явіўся начальнік ІЧУ і стаў на мяне ў грубай форме крычаць і казаць, каб “пайшла адсюль падалей”.

Дарэчы, адвакат, якой я патлумачыла сітуацыі, сказала, што адміністрацыя ІЧУ паступае незаконна, і яна ўпершыню чуе пра забароны для некаторых “катэгорый грамадзян”. Ды і самі “суткі” за невыкананне рэжыму “хатняй хіміі” незаконныя, бо за першае парушэнне выносяць папярэджанне, а не арыштоўваюць.

Калі Дзмітрый Паліенка адбываў папярэдняе пакаранне, ён праводзіў шасцідзённую сухую галадоўку.

“На шосты дзень ужо прытомнасць губляў, яго нашатырным спіртам адкачвалі, – працягвае Наста. – Папярэдзілі, што пад прымусам будуць уліваць ваду і ставіць кропельніцы, але “хуткую” не выклічуць.

Да гэтага ў ІЧУ адзін актывіст таксама знаходзіўся на сухой галадоўцы. Яго адвезлі ў бальніцу, а адтуль хлопец збег. Таму зараз у лякарную ўжо нікога не вязуць”.

Наста Паліенка кажа, што яе муж ведаў пра новы арышт, а таму пайшоў у міліцыю ўжо з рэчамі.

“Як вядома, ніякіх рэчаў з сабой яму не дазволілі ўзяць, і гэта, як мне падаецца была зараней спланаваная акцыя. Вырашылі цалкам ізаляваць Дзмітрыя, такім чынам аказваць на яго ціск. Мяркую, што зараз ён знаходзіцца ў карцары”.

Пазней "Новы Час" паведаміў, што ў Першамайскім РУУС жонцы Дзмітрыя Паліенкі патлумачылі, што вязень адбывае ізаляцыю ў ШІЗА, дзе нельга мець ніякіх асабістых рэчаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства