viasna on patreon

Amnesty International патрабуе неадкладна спыніць гвалт у дачыненні да мірных дэманстрантаў з боку міліцыі ў Беларусі і вызваліць усіх затрыманых

2020 2020-08-11T14:50:42+0300 2020-08-11T14:50:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/amap_pratest.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пратэсты на вуліцах Мінска пасля выбараў прэзідэнта. Фота TUT.BY

Пратэсты на вуліцах Мінска пасля выбараў прэзідэнта. Фота TUT.BY

Прадстаўнікі Amnesty International у Мінску сталі сведкамі жахлівага гвалту з боку спецназа ў дачыненні да мірных дэманстрантаў, якія выйшлі ўчора ўвечары на вуліцы горада пасля абвяшчэння папярэдніх вынікаў выбараў, якія яны лічаць сфальсіфікаванымі. Яны выступілі з заявай. 

"Афіцыйныя вынікі экзіт-полаў, абвешчаныя ўрадам, паказваюць на перамогу дзеючага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, што супярэчыць неафіцыйным апытанням і грамадскім настроям".

Ужыванне гвалту з боку міліцыі пасля выбараў з'яўляецца звыклай тактыкай уладаў у Беларусі, дзе ўсе формы іншадумства жорстка душацца. Учора ўвечары прадстаўнікі Amnesty International на свае вочы пераканаліся ў жорсткасці міліцыі, якая невыбіральна ўжывала сілу, у прыватнасці, светлашумавыя гранаты, супраць мірнага натоўпу, а таксама адвольна затрымлівала людзей, нават тых, хто знаходзіўся далёка ад пратэстаў.

Мары Стразэрс, дырэктар рэгіянальнага офіса Amnesty International ва Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі

"На адным з відэа бачна, як міліцэйскі фургон на поўнай хуткасці наязджае на пратэстоўца. Гэтыя кадры адлюстроўваюць усю бязлітаснасць дзеянняў беларускай міліцыі і ў чарговы раз даказваюць, чаму так шмат людзей у Беларусі адчайна хочуць пераменаў".

Учора ноччу ў Мінску загінуў адзін пратэстовец, яшчэ дзясяткі атрымалі сур'ёзныя раненні.

У СМІ паступалі паведамленні аб прымяненні гвалту з боку пратэстоўцаў. Прааналізаваўшы даступныя матэрыялы, Amnesty International ацэньвае гэтыя інцыдэнты як адказ на жорсткія дзеянні міліцыі. Прадстаўнікі Amnesty International заявілі, што яны не зафіксавалі ніводнага выпадку гвалту з боку пратэстоўцаў; аднак яны бачылі, як міліцыя ўжывала невыбіральны гвалт у дачыненні да дэманстрантаў.

"Сутыкненняў, у выніку якіх былі параненыя як пратэстоўцы, так і міліцыя, можна было б пазбегнуць, калі б праваахоўныя органы паважалі права ўдзельнікаў пратэстаў на свабоду мірных сходаў. Міліцыя дзейнічала па-за законам, які яны павінны былі абараняць", - адзначыла Мары Стразэрс.

"Нам вельмі трывожна назіраць за ростам гвалту і рэпрэсій у дачыненні да мірных дэманстрантаў у Мінску і іншых беларускіх гарадах. Улада павінна зрабіць усё магчымае, каб пазбегнуць далейшага гвалту. Гэта прадугледжвае поўную павагу права на свабоду мірных сходаў і выказвання меркаванняў для ўсіх грамадзян Беларусі, у поўнай адпаведнасці з міжнароднымі абавязацельствамі краіны ў галіне правоў чалавека.

Мы патрабуем правесці дбайнае і эфектыўнае расследаванне жудасных падзей мінулай ночы, каб кожны супрацоўнік міліцыі, адказны за парушэнні правоў чалавека, быў прыцягнуты да адказнасці".

Amnesty International таксама заклікае неадкладна вызваліць мірных дэманстрантаў і палітычных актывістаў, уключаючы тых, хто быў затрыманы ў рамках палітычна матываваных крымінальных спраў напярэдадні выбараў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства