viasna on patreon

Amnesty International патрабуе выконваць правы мірных пратэстоўцаў

2020 2020-08-30T13:29:06+0300 2020-08-30T13:29:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/plosha_27.08.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Плошча Незалежнасці 27 жніўня. Фота: belsat.eu

Плошча Незалежнасці 27 жніўня. Фота: belsat.eu

Amnesty International заяўляе пра недапушчальнасць паўтарэння парушэнняў правоў мірных дэманстрантаў у Беларусі. Аб гэтым паведамляецца на сайце арганізацыі.

Пасля амаль двухтыднёвай перадышкі беларускія сілавікі зноў ужылі сілу да прысутных на плошчы Незалежнасці ў Мінску, разагнаўшы мірных пратэстоўцаў і затрымаўшы больш за дзвесце чалавек. Сярод затрыманых апынуліся як мінімум 17 журналістаў, у асноўным замежных і апазіцыйных выданняў. Калі рэпарцёраў адпусцілі бліжэй да двух гадзін ночы, то астатніх затрыманых пакінулі ў аддзяленнях міліцыі на ноч для складання пратаколу і наступнага выкліку ў суд.

Amnesty International асцерагаецца, што беларускія ўлады гатовыя зноў звярнуцца да рэпрэсіўных мераў і пачаць прымяняць сілу да мірных пратэстоўцаў, як яны ўжо рабілі ў самым пачатку паслявыбарчых пратэстаў. Тады, у перыяд з 9 па 12 жніўня, беларускія ўлады абуральным чынам парушылі свае абавязацельстваў згодна з міжнародным правам, дапусціўшы або санкцыянаваўшы масавыя парушэнні правоў чалавека. Чатыры чалавекі загінулі ў выніку дзеянняў супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Па меншай меры 450 затрыманых падчас разгону масавых акцый пратэсту, як сведчаць падлікі Праваабарончага цэнтра «Вясна», падвергнуліся катаванням і іншым відам жорсткага або зневажальнага чалавечую годнасць абыходжання ў месцах утрымання пад вартай. Усяго было затрымана больш за 6700 чалавек.

Паўтор гэтых парушэнняў недапушчальны.

Amnesty International і яшчэ 16 міжнародных і беларускіх праваабарончых арганізацый 26 жніўня звярнуліся да Савета па правах чалавека ААН з тым, каб той стварыў спецыяльны механізм маніторынгу сітуацыі ў Беларусі і правёў расследаванне прымянення сілы і выкарыстання катаванняў у дачыненні да мірных пратэстоўцаў.

Акрамя таго, Amnesty International працягвае збор подпісаў пад петыцыяй з патрабаваннем да беларускіх уладаў паважаць правы мірных пратэстоўцаў і гарантаваць свабоду мірных сходаў і выказвання меркаванняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства