viasna on patreon

Хроніка пераследу за 27 жніўня. Спіс затрыманых на Плошчы Дапоўнена

2020 2020-08-28T09:59:00+0300 2020-08-30T14:43:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/plosha_27.08.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

27 жніўня ў Беларусі працягваецца пераслед актывістаў і незалежных СМІ. У офіс рэдакцый выданняў Kyky.org і The Village Беларусь прыйшлі з ператрусам, працягваюцца суды над удзельнікамі акцый пратэсту, адбываюцца новыя затрыманні.

Раніцай 27 жніўня ў Берасці быў затрыманы старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі БСДП (Грамада) і кіраўнік арганізацыі «за свой горад» Ігар Маслоўскі, паведамляе "Брэсцкая газета". Падрабязнасці распавяла кіраўнік гарадской арганізацыі Ганна Канюс.

"Раніцай мы былі на судзе ў Дзмітрыя Янковіча - мужчыны, які быў затрыманы, калі перавозіў у сваёй машыне велізарны бел-чырвона-белы сцяг. Суддзя вельмі хутка, нават не аддаляючыся ў дарадчы пакой, абвясціў рашэнне - 15 базавых. Пасля суда я, Ігар і адзін з назіральнікаў на выбарах ішлі ў наш офіс. На скрыжаванні Машэрава і Камуністычнай каля нас спынілася цёмна-сіняя грамадзянская "Аўдзі" і з яе выйшлі два чалавекі: міліцыянт і супрацоўнік у грамадзянцы, які выступаў сведкам на судзе ў Янковіча", - сказала Канюс.

Паводле яе слоў, міліцыянт мэтанакіравана падышоў да Ігара, перапытаў, ці сапраўды ён Маслоўскі і сказаў: "Вы затрыманыя. Прайдзёмце". Таксама Ігара папярэдзілі аб недапушчальнасці супраціву. Яго павезлі ў Ленінскі РАУС. Прычына затрымання пакуль не вядомая. Паплечнікі Маслоўскага паехалі ў райаддзел, каб паспрабаваць нешта высветліць.

Дапоўнена: Прыкладна ў 14.00 каля РАУС была затрыманая Ганна Канюс, якая чакала інфармацыю пра затрыманага Маслоўскага. Падышоў капітан Хвясюк і прапанаваў прайсці ўнутр, каб пасядзець і пачакаць. Затым яна паведаміла, што яе затрымалі.

Затрыманыя 27 жніўня ў Берасці палітыкі Ігар Маслоўскі і Ганна Канюс змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання Ленінскага РАУС.

У Мінску пачаліся ператрусы ў офісах рэдакцый выданняў Kyky.org і The Village Беларусь. Выданні арэндуюць офісы разам з агентствам Vondel/Hepta. Вядома, што ператрус праводзяць супрацоўнікі ДФР, частка з іх з'ехала разам з дырэкатарм агенства Аляксандрам Васілевічам (верагодна на допыт). Kyky.org паведаляе, што прадстаўнікі Дэпартаменту фінансавых расследванняў прыходзілі дамоў да іх дырэктаркі Сашы Раманавай, але той не было дома. 

Пасля 14.30 у офіс дыджытал-агенцтва Red Graphic, якім валодае жонка Васілевіча Надзея Зелянкова таксама прыйшлі супрацоўнікі ДФР, праходзіць вобшук.

У Гомелі затрымалі сябру Гомельскай каардынацыйнай рады Святлану Кароль. Яе затрымалі ў вёсцы пад Гомелем, цяпер міліцыянты вязуць яе ў Чыгуначны РАУС. Святлана Кароль брала актыўны ўдзел у акцыях прыхільнікаў пераменаў. 

У Мінску на плошчы Свабоды каля 6 вечара затрымалі журналістаў недзяржаўных СМІ, якія збіраліся асвятляць акцыю вернікаў. Іх пасадзілі шэры бус і звезлі з плошчы. 

Спіс журналістаў, якіх затрымалі на Плошчы Свабоды

  1. журналіст TUT.BY Станіслаў Шаршукоў – вызвалены
  2. журналіст TUT.BY Вадзім Заміроўскі – выпусцілі з РУУС Кастрычніцкага раёна, канфіскавалі тэхніку
  3. Уладзь Грыдзін («Радыё Свабода») – выпусцілі з РУУС Кастрычніцкага раёна, канфіскавалі тэхніку, распачаты працэс па арт. 22.9 КаАП
  4. Васіль Фядосенка (Reuters) 
  5. фатограф Аляксандр Васюковіч – РУУС Кастрычніцкага раёна (арт. 23.34 КаАП)
  6. Надзея Бужан («Наша Ніва») – вызвалена
  7. Дзіма Лавецкі (AP) 
  8. Захар Шчарбакоў – вызвалены
  9. Сяргей Сацюк (БелаПАН)– вызвалены
  10. Кацярына Андрэева («Белсат») – па арт. 23.34 КаАП адпраўляюць на Акрэсціна
  11. Максім Калітоўскі («Белсат») – па арт. 23.34 КаАП адпраўляюць на Акрэсціна
  12. Уладзімір Косцін (Reuters)
  13. Сяргей Бабылёў (ТАСС) 
  14. Спецкор "КП" Дзмітрый Сцешын – вызвалены
  15. Сяргей Грыц (Associated Press) – вызвалены
  16. Віктар Драчоў – вызвалены
  17. апэратар «Настоящего времени» Андрэй Ярашэвіч – РУУС Кастрычніцкага раёна

Журналістаў даставілі ў Кастрычніцкі РУУС. Прэс-служба МУС паведаміла, што журналісты не затрыманы, а дастаўлены для праверкі дакументаў. Журналістаў пасля 21 гадзіны пачалі выпускаць, прымусіўшы выдаліць здымкі на тэлефонах і фотаапаратах. Тыя, хто адмаўляецца гэта зрабіць, – пакідаюць у РУУС.

Затрыманні 27 жніўня на Плошчы Незалежнасці

plosha_27.08.jpeg
Плошча Незалежнасці 27 жніўня. Фота: belsat.eu

Пасля 19:00 на Плошчы Незалежнасці зноў пачаліся разгон мірнай акцыі пратэсту і затрыманні. Паведамляецца аб дзясятках здаержанных на Плошчы Незалежнасці і каля яе.

Спіс затрыманых (абнаўляецца і дапаўняецца):

  1. Абмарцумян Алег (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт. 23.34 КаАП)
  2. Авжан Вадзім
  3. Ажгірэвіч Аляксандр (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт. 23.34 КаАП)
  4. Аладзьеў Аляксандр
  5. Алейнікаў Андрэй (з Маскоўскага РУУС пераведзены ў ІЧУ на Акрэсціна, пратакол па ч. 1 арт. 23.34 КаАП)
  6. Алейнікаў Павел
  7. Аляксюткін Леанід
  8. Аляхно Аляксандр (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт. 23.34 КаАП)
  9. Аляхновіч Віталь (журналіст Onliner, вызвалены)
  10. Амбарцумян Алег
  11. Андрэеў Павел
  12. Анісковіч Ігар 
  13. Ануфрыеў Аляксандр
  14. Арол Дзмітрый
  15. Арцюшын Павел (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт. 23.34 КаАП)
  16. Аўдонін Андрэй
  17. Бабака Аляксандр
  18. Багдановіч Андрэй (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт. 23.34 КаАП)
  19. Багуслаўская Аляксандра (журналістка DW) – выпусцілі з РУУС Кастрычніцкага раёна, канфіскавалі тэхніку, распачаты працэс па арт. 22.9 КаАП
  20. Багушэвіч Дзмітрый (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт. 23.34 КаАП)
  21. Байназараў Эльнар (грамадзянін РФ)
  22. Балыка Аляксандр
  23. Бандарэнка Дзмітрый (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт. 23.34 КаАП)
  24. Баранаў Яўген (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт. 23.34 КаАП)
  25. Барсукоў Сяргей (Кастрычніцкае РУУС)
  26. Бастынец Антон (вызвалены з Фрунзенскага РУУС)
  27. Белановіч Дзмітрый
  28. Белявец Вадзім
  29. Білык Уладзімір (адпусцілі з Фрунзенскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт. 23.34 КаАП)
  30. Бітус Дзмітрый
  31. Бондараў Антон (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт. 23.34 КаАП)
  32. Братчэня Аляксей
  33. Бруцкі Мікалай
  34. Буевіч Павел
  35. Булыга Ігар
  36. Бурсаў Яўген (з Савецкага РУУС пераведзены на Акрэсціна)
  37. Бусел Аляксей
  38. Бусел Арцём (вызвалены)
  39. Быкоўскі Антон (вызвалены з Фрунзенскага РУУС)
  40. Быр Ігар
  41. Бычко Павел (адпусцілі з Першамайскага РУУС)
  42. Бялоў Дзмітрый
  43. Бяляеў Мікіта (вызвалены з Маскоўскага РУУС)
  44. Вайніловіч Віктар
  45. Валента Ягор
  46. Валковіч Андрэй (вызвалены з Першамайскага РУУС)
  47. Ванчанка Аляксандр
  48. Васіленя Сяргей (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт. 23.34 КаАП)
  49. Васін Дзяніс (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт. 23.34 КаАП)
  50. Верайкіна Ліза (журналістка BBC)
  51. Вісарыонаў Ігар
  52. Гайдучонак Фёдар
  53. Галкін Яраслаў (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт. 23.34КаАП)
  54. Галуза Віталь
  55. Ганапольскі Дзмітрый
  56. Гірвель Андрэй
  57. Гніцько Андрэй (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт. 23.34КаАП)
  58. Гнядзёнак Юрый
  59. Голуб Герман
  60. Гранюк Вячаслаў
  61. Грудзько Вадзім
  62. Груздзіловіч Алег (журналіст Радыё Свабода, вызвалены)
  63. Грушэўскі Валер
  64. Грыб Мікалай (вызвалены з Фрунзенскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт. 23.34КаАП)
  65. Грыгор'ева Лізавета
  66. Грыгор'еў Дзмітрый
  67. Грышкевіч Іван
  68. Гулідаў Уладзімір (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт. 23.34КаАП)
  69. Дабравольскі Павел (журналіст naviny.by, вызвалены)
  70. Дабрыянік А.
  71. Давідовіч Дзмітрый
  72. Давыдаў Ігар
  73. Даль Максім
  74. Даўжонак Сяргей
  75. Дашчынскі Алесь (журналіст Радыё Свабода вызвалены)
  76. Дземідзенка Яўген (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт. 23.34КаАП)
  77. Дзерач Уладзіслаў
  78. Дзерыбаў Максім
  79. Дрозд Уладзімір (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт. 23.34КаАП)
  80. Духін Андрэй
  81. Еўдакімаў Андрэй
  82. Еўстратаў Ягор (Заводскае РУУС)
  83. Жабуртовіч Дзмітрый (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт.23.34 КаАП)
  84. Жук Раман
  85. Журын Аляксандр (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт. 23.34КаАП)
  86. Жыліч Аляксей (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт. 23.34КаАП)
  87. Жэлязко Уладзімір
  88. Заух Анджэй (польскі карэспандэнт TVN)
  89. Звераў Юрый (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт. 23.34 КаАП)
  90. Зенькевіч Дзмітрый (Акрэсціна)
  91. Зыбо Дзмітрый (вызвалены з Маскоўскага РУУС)
  92. Зянкоў Алесь
  93. Зяньковіч Яўген (Акрэсціна)
  94. Зяньковіч Таццяна (фатограф ЕР, вызвалена)
  95. Іванчыкаў Андрэй
  96. Ізмайлаў Данііл (вызвалілі з Цэнтральнага РУУС)
  97. Кавалёў Станіслаў
  98. Кавалёў Сяргей (журналіст Белсата, вызвеланы)
  99. Кажа Андрыс (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт. 23.34 КаАП)
  100. Казак Валерый (адпусцілі з Фрунзенскага РУУС раніцай, пратакол па ч. 1арт. 23.34 КаАП)
  101. Казакоў Аляксандр (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт.23.34 КаАП)
  102. Калечыц Валянцін (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт.23.34 КаАП)
  103. Калмыкоў Яўген (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт.23.34 КаАП)
  104. Каляда Іван (вызвалены з Цэнтральнага РУУС з пратаколам па ч.1 арт. 23.34 КаАП)
  105. Канановіч Валер (Першамайскае РУУС)
  106. Канапацкі Сяргей (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт.23.34 КаАП)
  107. Канапліцкі Уладзімір
  108. Кандрацёнак Павел (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт.23.34 КаАП)
  109. Каравянкова Таццяна (журналістка БелаПАН) – з РУУС Кастрычніцкага раёна забрала хуткая;
  110. Караткоў Аляксей 
  111. Карповіч Аляксандр (у ІЧУ Акрэсціна)
  112. Карчэўскі Мікіта
  113. Каршуноў Канстанцін
  114. Касцюк Андрэй
  115. Касцючэнка Максім (з Першамайскага РУУС пераведзены на Акрэсціна,пратакол па ч. 1 арт. 23.34 КаАП)
  116. Каткевіч Дзмітрый (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт.23.34 КаАП)
  117. Каткова Міла
  118. Каўцэвіч Андрэй
  119. Кацуба Сяргей
  120. Кернога Сяргей (мае інваліднасць 2-ой групы па зроку)
  121. Кірэйчык Дзмітрый
  122. Кляшчонак Вадзім
  123. Козел Вадзім (пераведзены з Цэнтральнага РУУС на Акрэсціна)
  124. Комлеў Сяргей (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт.23.34 КаАП)
  125. Комлік-Ямацін Андрэй - вызвалены.
  126. Копаць Кірыл
  127. Косцін Міхаіл
  128. Коўзун Уладзімір (вызвалены)
  129. Кравец Максім
  130. Крывіцкі Максім
  131. Крышталь Аляксей
  132. Кузьмянкоў Аляксандр
  133. Кукарэка Дзмітрый
  134. Кульган Дзмітрый (грамадзянін РФ, Маскоўскае РУУС, пратакол па ч. 1арт. 23.34 КаАП)
  135. Кураш Дзмітрый (вызвалены з Савецкага РУУС, пратакол па ч. 1 арт. 23.34КаАП)
  136. Куцыла Віталь (адпушчаны з Першамайскага РУУС ноччу)
  137. Куцэвіч Юрый (суд Заводскага раёна)
  138. Кушнэрук С.
  139. Лазко Уладзімір (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт.23.34 КаАП)
  140. Лазько Арцём
  141. Латыш Андрэй
  142. Лахматаў Мікіта
  143. Леўчанка Аляксей (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт.23.34 КаАП)
  144. Ліпскі Раман
  145. Літвінаў Канстанцін
  146. Лойка Сяргей
  147. Лось Сяргей
  148. Лузан Максім (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт. 23.34КаАП)
  149. Луконін Данііл
  150. Лутчанка Максім
  151. Ляшкевіч Антон (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт.23.34 КаАП)
  152. Ляшко Максім
  153. Маглыш Юрый (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт.23.34 КаАП)
  154. Майораў Уладзімір (Партызанскае РУУС)
  155. Майсіёнак Арцём
  156. Майсюк Ігар (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт. 23.34КаАП)
  157. Макарэнка Ягор
  158. Маланка Міхаіл
  159. Малышаў Сяргей (адпусцілі з Заводскага РУУС з пратаколам па арт. 23.34КаАП)
  160. Манько Павел
  161. Мароз Дзмітрый
  162. Мароз Дзяніс
  163. Масальскі Д.
  164. Матвееў Дзмітрый
  165. Матвееў Аляксандр
  166. Мацкевіч Валер
  167. Мацкевіч Міхаіл - актывіст, праваабаронца
  168. Мельнікаў Марцін
  169. Менцюк Юрый (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт.23.34 КаАП)
  170. Мілаш Арцём (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт. 23.34КаАП)
  171. Міхалевіч Аляксандр
  172. Міцкевіч Аляксандр
  173. Мішын Аляксей (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт.23.34 КаАП)
  174. Моніч Сяргей
  175. Мурашка Павел (вызвалены з РУУС Ленінскага раёну, пратакол па арт. 23. 34 КаАП)
  176. Мурэнка Леанід
  177. Мядушэўскі Юрый
  178. Мянцюк Юрый (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт.23.34 КаАП)
  179. Наўмовіч Кірыл (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт.23.34 КаАП)
  180. Нестаровіч Уладзіслаў (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1арт. 23.34 КаАП)
  181. Новік Андрэй (вызвалены)
  182. Норман Аляксей (вызвалены з Заводскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт.23.34 КаАП)
  183. Осіпаў Дзмітрый (вызвалены)
  184. Пабудзей Сяргей (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт.23.34 КаАП)
  185. Падумовіч Сцяпан
  186. Паляшук Аляксандр
  187. Перэльман Грыгорый (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт. 23.34 КаАП)
  188. Пінчук Геннадзь
  189. Пінькевіч Данііл
  190. Полаз Аляксандр
  191. Поснікаў Яўген
  192. Почтараў Марк (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт.23.34 КаАП)
  193. Пражэнік Максім
  194. Прыемка Віталь
  195. Птушко Сяргей (відэакарэспандэнт Onliner, вызвалены)
  196. Пушкін Алесь
  197. Пушкін Мікалай, непаўнагадовы сын Алеся Пушкіна (адпусцілі праз 1,5-2гадзіны з Першамайскага РУУС)
  198. Рабчык Андрэй (журналіст "Радыё Свабода", вызвалены)
  199. Рагаўцоў Міхаіл (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт.23.34 КаАП)
  200. Райчонак Васіль (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт.23.34 КаАП)
  201. Рамановіч Андрэй
  202. Рудлеўскі Ігар 
  203. Рудэнка Аляксандр
  204. Ружачка Аляксандр (фатограф Оnliner, вызвалены)
  205. Рыбінскі Аляксандр (з Маскоўскага РУУС пераведзены на Акрэсціна,пратакол па ч. 1 арт. 23.34 КаАП)
  206. Рыбіцкі Віталь (з Фрунзенскага РУУС пераведзены на Акрэсціна, пратакол па ч.1 арт. 23.34 КаАП)
  207. Рылаў Юрый (прадзюсар нямецкага канала ZDF)
  208. Рыхард Ігар
  209. Рэзнікава Наста (журналістка "Белсату", вызвалена)
  210. Савоська Максім
  211. Сазановіч Аляксей (на Акрэсціна)
  212. Самусевіч Сяргей (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт.23.34 КаАП)
  213. Сапон Ілля
  214. Сарана Генадзь
  215. Сарасека Дзяніс
  216. Сарвіра Данііл
  217. Сарнацкі Алесь (вызвалены з Партызанскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт.23.34 КаАП)
  218. Сарокін Антон (вызвалены)
  219. Сатчэнка Раман (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт.23.34 КаАП)
  220. Саўкін Мікіта (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт. 23.34КаАП)
  221. Сахарук Андрэй
  222. Сахарук Матвей
  223. Свірскі Раман (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт. 23.34КаАП)
  224. Сем'яноў Сяргей (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт.23.34 КаАП)
  225. Сівец Аляксей (вызвалены з Завадскога РУУС, пратакол па ч. 1 арт. 23.34КаАП)
  226. Сідаровіч Віталь
  227. Сідарэнка Ілля
  228. Слізкі (з Савецкага РУУС пераведзены на Акрэсціна)
  229. Смыкаў Руслан
  230. Снарскі Юрый
  231. Станіслаўчык Кірыл
  232. Старавойтаў Аляксей (вызвалены)
  233. Стральцоў Алесь (вызвалены з Першамайскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт.23.34 КаАП)
  234. Страцкевіч Уладзімір
  235. Стэфановіч Міхаіл (на Акрэсціна)
  236. Суднікаў Аляксей (журналіст TUT.BY) – вызвалены
  237. Сумар Андрэй (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт. 23.34КаАП)
  238. Сяленка Данііл
  239. Сяліцкі Данііл (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт. 23.34КаАП)
  240. Сянюціч Яўген
  241. Сяргейчык Уладзімір (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1арт. 23.34 КаАП)
  242. Тазаў Яўген (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт. 23.34КаАП)
  243. Талкачоў Аляксей
  244. Ткачэнка Сяргей (аператар нямецкага канала ZDF)
  245. Трафімавіч Дзмітрый
  246. Траццяк Валерый
  247. Тропашка Дзяніс
  248. Труляеў Вадзім
  249. Турчыняк Аляксандр (вызвалены з Партызанскага РУУС, пратакол па ч. 1арт. 23.34 КаАП)
  250. Фалько Аляксей, лідар музыкальнага гурта Weesp, (вызвалены з Маскоўскага РУУС,пратакол па ч. 1 арт. 23.34 КаАП)
  251. Філіпчык Іван (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт. 23.34КаАП)
  252. Хансэн Пол (журналіст Швецыі, вызвалены з Кастрычніцкага РУУС,паінен пакінуць Беларусь, забарнілі ўезд на 5 гадоў)
  253. Хвашчэўскі Максім
  254. Хведарук Зміцер
  255. Хілавец Юрый
  256. Хоміч Уладзімір
  257. Царлюкевіч Андрэй (вызвалены з РУУС Ленінскага раёну, пратакол па арт. 23.34 КаАП)
  258. Цароў Аляксандр
  259. Цімошчанка Слава
  260. Ціхановіч Яўген
  261. Цуркан Андрэй
  262. Цыганкоў Багуслаў (вызвалены з Савецкага РУУС)
  263. Цюкін Ягор (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт. 23.34КаАП)
  264. Цялькоўскі Тарас
  265. Чапіга Ігар
  266. Чарняк Мікалай (вызвалены з РУУС Фрунзенскага раёна)
  267. Чарэднік Алег (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт. 23.34КаАП)
  268. Чарэднік Уладзімір (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт.23.34 КаАП)
  269. Чэрнік Дзмітрый (вызвалены з Партызанскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт.23.34 КаАП)
  270. Шаверноўскі Мікіта (Акрэсціна)
  271. Шалькевіч Яўген
  272. Шацернік Павел
  273. Шашок Андрэй
  274. Шкалянок Дзмітрый
  275. Шкраба Міхаіл
  276. Шрубок Максім
  277. Шуканаў Максім (з ІЧУ на Акрэсціна забрала "хуткая" у 5 бальніцу)
  278. Шыбека Мікалай (вызвалены з Маскоўскага РУУС, пратакол па ч. 1 арт.23.34 КаАП)
  279. Юніс Катаўнэх Ахрам
  280. Юркевіч Акім
  281. Яканюк Павел (на Акрэсціна)
  282. Якубенка Максім
  283. Якута Павел
  284. Яляневіч Раман
  285. Янушкоўскі Антон

Вядома, што іх развозяць у розныя РУУС Мінска: Заводскага, Фрунзенскага, Першамайскага, Маскоўскага і іншых раёнаў.

Стала вядома, што затрыманы Аляксандр Васілевіч, кіраўнік агенцтва Vondel/Hepta. Пра гэта паведаміла ў фэйсбуку ягоная жонка Надзея Зелянкова. Сёння ў офісах агенцтва прайшлі вобшукі.

Затрыманні ў рэгіёнах

  1. Ганна Даўжук (Брэст)
  2. праваабаронца Беларускага Хельсінскага Камітэтут Леанід Мархотка (Салігорск)
  3. Мікіта Грынь (Жлобін)
  4. Крысціна Каршунова (Магілёў, вызвалена)
  5. Іван Аксёнаў (Жлобін)

Суды над затрыманымі раней удзельнікамі акцый пратэсту

У Брэсце 15 базавых велічынь (405 рублёў) прысудзілі Змітру Янковічу - кіроўцу машыны, якая везла адзін з самых вялікіх бел-чырвона-белых сцягоў Беларусі. Сёння стала вядома. што сцяг канфіскавалі.

У Мінску праходзяць суды над затрыманымі 25 і 26 жніўня. Затрыманыя 25 жніўня каля плошчы Незалежнасці Валянцін Куракевіч і Руслан Валоснікаў атрымаў па 20 базавых велічынь штрафу (540 рублёў). Яго адпусцілі з ЦІПа. Разам з ім пасля судоў адпусцілі Ігара Абрубава, Сяргея Карнаўхава, Смалякова Д., Хахлова Д.

У судзе Леніскага раёна Мінска суддзя Шут аштрафаваў Іллю Амелевіча на 15 базавых велічыняў і Антона Цундара на 20 базавых велічыняў. У гэтым жа судзе суддзёй Шоцікам былі аштрафаны Сяргей Жылко на 20 базавых, Арцём Дурко на 30 базавых (ч.3 арт. 23.34 КаАП), Аляксандр Міхайлаў.

Суд Заводскага раёна аштрафаваў на 20 базавых па ч.1 арт. 23.34 КаАП Д. Крылова.

Таксама па арт. 23.34 КаАП судзяць частку людзей, затрыманых на акцыі 14 ліпеня. Так, справу журналісткі Кацярыны Андрэевай адправілі на дапрацоўку. Удзельнікам акцыі Валянціну Галімовічу і А. Ткачука суддзя Вера Галаўкова (суд Савецкага раёна) прысудзіла 15 базавых штрафу. Такі ж штраф атрымалі Павел Собчанка ад суддзі Сяргея Шацілы і Кірыл Салдаткін ад суддзі Галаўковай (Кірыл быў збіты пры затрыманні). Таксама гэта суддзя аштрафавала Ганну БялкоД. Нупрэйчыка, А. Сурабка на 10 базавых велічынь. Д. Баглая - на 20 базавых.

Будзе дапаўняцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства