viasna on patreon

Запатрабуйце вызваліць актывістку руху за правы ЛГБТ+ Вікторыю Біран

2020 2020-10-02T16:22:23+0300 2020-10-02T16:22:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/biran_v.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віка Біран у судзе. Фота Ніка Анціпава

Віка Біран у судзе. Фота Ніка Анціпава

Amnesty International запусціла тэрміновую акцыю па вызваленні праваабаронцы і ЛГБТК-актывісткі Вікторыі Біран.

26 верасня ў Менску затрымалі праваабаронцу Вікторыю Біран, якая накіроўвалася на жаночы марш. Праз два дні Вікторыю Біран асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, які актывістка павінна адбываць у ізалятары на вуліцы Акрэсціна, што ўжо стаў сінонімам катаванняў.

"Раней арыштаваным пры аналагічных абставінах неаднаразова падаўжалі тэрміны ўтрымання пад вартай. Паколькі Вікторыя Біран актывістка руху за правы ЛГБТ+, небяспека жорсткага абыходжання ў яе выпадку вялікая як ніколі. Вікторыя Біран - вязніца сумлення, якую варта неадкладна вызваліць без усялякіх умоваў", - гаворыцца ў заяве Amnesty International.

Кожны, хто хоча далучыцца да акцыі, можа спампаваць, раздрукаваць, падпісаць і адправіць зварот з патрабаваннямі па звычайнай або электароннай пошце генеральнаму пракурору Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства