Навіны на тэму: Amnesty International

Amnesty International: «Сага жаху і адчаю». Што здарылася ў Беларусі за год з прэзідэнцкіх выбараў

09.08.2021 Amnesty International: «Сага жаху і адчаю». Што здарылася ў Беларусі за год з прэзідэнцкіх выбараў

Пасля прэзідэнцкіх выбараў, якія адбыліся летась і афіцыйныя вынікі якіх масава аспрэчваліся, беларускія ўлады развязалі кампанію жорсткіх рэпрэсій супраць іншадумства і здзейснілі мноства парушэнняў правоў чалавека і злачынстваў у адпаведнасці з міжнародным правам, заявіла Amnesty International у гадавіну выбараў.

"Дапамажыце дамагчыся іх вызвалення!" Amnesty International запусціла акцыю тэрміновай дапамогі палітзняволеным вясноўцам

22.07.2021 "Дапамажыце дамагчыся іх вызвалення!" Amnesty International запусціла акцыю тэрміновай дапамогі палітзняволеным вясноўцам

Міжнародныя праваабаронцы просяць дапамагчы вызваліць вясноўцаў і звярнуцца да беларускіх уладаў з патрабаваннем неадкладнага вызвалення Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Уладзіміра Лабковіча і ягонай жонкі Ніны.

Amnesty International: "Грамадзянская супольнасць знішчаецца ў самым сэрцы Еўропы"

14.07.2021 Amnesty International: "Грамадзянская супольнасць знішчаецца ў самым сэрцы Еўропы"

Amnesty International заклікае міжнародную супольнасць адрэагаваць на хвалю ператрусаў у НКА ў Беларусі.

Amnesty International патрабуе вызвалення арыштаванай за прамову на ўручэнні дыпломаў Кацярыны Віннікавай

05.07.2021 Amnesty International патрабуе вызвалення арыштаванай за прамову на ўручэнні дыпломаў Кацярыны Віннікавай

Amnesty International патрабуе неадкладнага і безумоўнага вызвалення Кацярыны Віннікавай, выпускніцы юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якая была арыштаваная на 15 сутак пасля прамовы на ўручэнні дыпломаў.

Amnesty International аб'яўляе акцыю тэрміновай дапамогі Раману Пратасевічу

27.05.2021 Amnesty International аб'яўляе акцыю тэрміновай дапамогі Раману Пратасевічу

Amnesty International аб'яўляе акцыю тэрміновай дапамогі Раману Пратасевічу, сузаснавальніку і былому рэдактару Telegram-канала NEXTA, відэазапіс з чыім "прызнаннем" быў распаўсюджаны беларускімі дзяржаўнымі СМІ ў панядзелак.

"Я пакінула наш дом 12 лістапада дзіцём і вярнуся дарослай". Як у Беларусі пераследуюць студэнтаў і выкладчыкаў

24.05.2021 "Я пакінула наш дом 12 лістапада дзіцём і вярнуся дарослай". Як у Беларусі пераследуюць студэнтаў і выкладчыкаў

Беларускіх студэнтаў арыштоўваюць па крымінальных абвінавачваннях, пераследуюць за мірную актыўнасць і выключаюць з навучальных устаноў у адплату за ўдзел у пратэсным руху, які працягваецца, супраць шырока аспрэчваемых афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года.

Amnesty International распавядае, як улады Беларусі душаць незалежны прафсаюзны рух

29.04.2021 Amnesty International распавядае, як улады Беларусі душаць незалежны прафсаюзны рух

У новым брыфінгу Amnesty International распавядае, якім рэпрэсіям падвяргаюцца незалежныя прафсаюзы і іх сябры: незаконныя звальненні, арышты, крымінальны пераслед.

"Правераны шматгадовы партнёр". Што думаюць пра "Вясну" па-за межамі Беларусі?

28.04.2021 "Правераны шматгадовы партнёр". Што думаюць пра "Вясну" па-за межамі Беларусі?

Чаму "Вясна" важна і што б было, калі б яе не існавала? Як "Вясна" выглядае на міжнародным узроўні? Чым "Вясна" дапамагае праваабарончай супольнасці? Пра гэта раскажуць праваабаронцы з Вялікабрытаніі, Швецыі, Польшчы, Расіі і Францыі.

Amnesty International: Колькасць смяротных пакаранняў у свеце знізілася да дзесяцігадовага мінімуму

21.04.2021 Amnesty International: Колькасць смяротных пакаранняў у свеце знізілася да дзесяцігадовага мінімуму

У 2020 годзе Amnesty International зафіксавала правядзенне 483 пакаранняў смерцю ў 18 краінах, што на 26% менш, чым у 2019 годзе, калі было зафіксавана 657 пакаранняў смерцю. Гэта найменшая колькасць пакаранняў смерцю, якое Amnesty International фіксавала за апошнія дзесяць гадоў, гаворыцца ў апублікаваным сёння дакладзе "Смяротныя прысуды і пакарання 2020".

Amnetsy International: Беларусь павінна вызваліць непаўналетняга, несправядліва асуджанага да пяці гадоў калоніі

16.04.2021 Amnetsy International: Беларусь павінна вызваліць непаўналетняга, несправядліва асуджанага да пяці гадоў калоніі

22 лютага 2021 года 17-гадовага Мікіту Залатарова асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі па выніках судовага разбору, які праходзіў з парушэннямі, нібыта за тое, што ён кінуў кактэйль Молатава пад ногі двум амапаўцам і за "арганізацыю масавых беспарадкаў".

Беларусь у гадавым дакладзе Amnesty International: Затрыманні, збіццё, судовыя пераследы

07.04.2021 Беларусь у гадавым дакладзе Amnesty International: Затрыманні, збіццё, судовыя пераследы

Значная ўвага ў дакладзе надаецца праваабарончым вымярэнням у сувязі з глабальнай пандэміяй COVID-19, наступствам пандэміі для ўразлівых і дыскрымінаваных катэгорый грамадзян, росту пратэстных настрояў ва ўсходнееўрапейскім і цэнтральнаеўрапейскім рэгіёне: пратэсты ў Беларусі, Ганконгу, Польшчы, Чылі, а таксама дэградацыі сітуацыі з правамі чалавека ў Азербайджане, Беларусі, Казахстане, Расіі і іншых краінах рэгіёну.

Amnesty International папярэджвае аб недапушчальнасці гвалту ў Дзень Волі ў Беларусі і заклікае дыпламатаў весці онлайн-трансляцыі пратэстаў

24.03.2021 Amnesty International папярэджвае аб недапушчальнасці гвалту ў Дзень Волі ў Беларусі і заклікае дыпламатаў весці онлайн-трансляцыі пратэстаў

Заявы беларускіх уладаў напярэдадні дэманстрацый, запланаваных на 25 сакавіка (Дзень Волі), выклікаюць сур'ёзную занепакоенасць з нагоды таго, што меры ў адказ міліцыі зноў будуць адзначаны жорсткім гвалтам.

Беларусь павінна спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да праваабаронцаў. Сумесная заява

18.03.2021 Беларусь павінна спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да праваабаронцаў. Сумесная заява

У цяперашні час беларускія ўлады ўзмацняюць ціск на праваабаронцаў, прад'яўляючы ім неабгрунтаваныя крымінальныя абвінавачванні, узбуджаючы ў дачыненні да іх сфабрыкаваныя крымінальныя справы, ладзячы міліцэйскія рэйды і ператрусы.

Жанчыны Беларусі ў авангардзе барацьбы за правы чалавека. Amnesty International распавядае гісторыі адважных беларусак

08.03.2021 Жанчыны Беларусі ў авангардзе барацьбы за правы чалавека. Amnesty International распавядае гісторыі адважных беларусак

Жанчыны Беларусі адыгрываюць бачную ролю ў пратэстах, падвяргаючыся рэпрэсіям і пагрозам. У новым брыфінгу, прысвечаным жаночаму вымярэнню барацьбы за правы чалавека ва ўмовах узмацняльных паліцэйскіх рэпрэсій у Беларусі, Amnesty International падкрэслівае важную ролю жанчын-актывістак у праваабарончай барацьбе.

Amnesty International распавядае, як рэпрэсіі пагражаюць культурнаму жыццю Беларусі

22.02.2021 Amnesty International распавядае, як рэпрэсіі пагражаюць культурнаму жыццю Беларусі

Бурнае культурнае жыццё Беларусі задыхаецца ва ўмовах жорсткага пераследу іншадумцаў - улады адвольна затрымліваюць і катуюць музыкаў, пісьменнікаў, мастакоў і актораў, а іншых звальняюць з працы, заявіла Amnesty International.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства