viasna on patreon

Amnesty International распавядае, як улады Беларусі душаць незалежны прафсаюзны рух Дакумент

2021 2021-04-29T14:40:01+0300 2021-10-01T15:46:08+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ai_prafsauz_n.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыя Amnesty International

Ілюстрацыя Amnesty International

Беларускія ўлады пераследуюць незалежныя прафсаюзы і парушаюць правы працоўных — усё гэта робіцца ў кантэксце падаўлення пратэснага руху як такога. У новым брыфінгу Amnesty International распавядае, якім рэпрэсіям падвяргаюцца незалежныя прафсаюзы і іх сябры. Апошніх незаконна звальняюць, арыштоўваюць, падвяргаюць крымінальнай пераследу, усё гэта парушае абавязацельствы Мінска згодна міжнародным дамовам паважаць свабоду асацыяцыяў і права працоўных свабодна ствараць прафсаюзы і ўступаць у іх.

"Беларусь з часу распаду СССР выразна захавала многія савецкія рысы. Гэта ўключае ў сябе татальнае панаванне дзяржавы ў эканоміцы, яна застаецца найбуйнейшым працадаўцам у краіне і імкнецца ажыццяўляць поўны кантроль над усімі прафсаюзамі. Прадзяржаўныя прафсаюзы, якія фактычна пазбаўленыя якой-небудзь незалежнасці, дзейнічаюць, хутчэй, як частка ўлады, а не як абаронцы правоў працоўных", — заявіла Хеза Макгіл, даследчыца Amnesty International па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі.

Яна таксама нагадала:

"Калі ў жніўні 2020 года пачаліся масавыя пратэсты, многія рабочыя ў адказ арганізавалі стачкі і забастоўкі на дзяржаўных прадпрыемствах. У многіх выпадках, калі праўрадавыя прафсаюзы не маглі ці не захацелі падтрымліваць рабочых, сталі стварацца незалежныя прафсаюзы, якія хутка сталі мішэнню дзяржаўных рэпрэсій".

Улады выкарыстоўвалі ўсе даступныя сродкі, каб перашкодзіць рабочым далучыцца да пратэснага руху і стварыць незалежныя прафсаюзы. Гэта ўключала пагрозы, штрафы, звальненні і, нарэшце, крымінальны пераслед чальцоў прафсаюзаў.

Amnesty International расказвае гісторыі некалькіх прафсаюзных актывістаў, якіх улады падверглі пераследу за актыўную палітычную пазіцыю. Вадзім Лапцік —адзін з іх. Ён стаў адным з заснавальнікаў пярвічкі Беларускага Незалежнага прафсаюза на Беларускім металургічным заводзе ў Жлобіне пасля таго, як праўрадавы прафсаюз прадпрыемства адмовіўся ад першапачатковай падтрымкі прызначанай на 17 жніўня забастоўкі з патрабаваннем адстаўкі прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі.

У гутарцы з Amnesty International Вадзім пералічвае прычыны, па якіх праўрадавы прафсаюз "аддаў" страйкоўцаў:

"Яны таксама спадзяваліся, што ўсё зменіцца, але потым, калі прыехалі людзі ў пагонах — МУС, КДБ, — ім (афіцыйным прафсаюзным дзеячам) патлумачылі, як трэба сябе паводзіць. Як выратаваць сваю шкуру".

Незалежны прафсаюз, які ўзначальваў Вадзім Лапцік, фактычна спыніў сваю дзейнасць 2 лістапада 2020, калі ўлады арыштавалі і прад'явілі крымінальныя абвінавачванні чатыром яго членам-заснавальнікам з адзінаццаці. А 21 студзеня Вадзім Лапцік быў звольнены з пасады старэйшага спецыяліста завода. Яму таксама прыгразілі крымінальным пераследам, што вымусіла яго пакінуць Беларусь.

"Мы заклікаем да міжнароднай салідарнасці з прафсаюзнымі актывістамі Беларусі, якія плацяць высокую цану за абарону правоў працоўных у сваёй краіне", — сказала Хеза Макгіл.


У рамках глабальнай кампаніі салідарнасці #StandWithBelarus, якая стартавала 27 студзеня 2021 года, Amnesty International рэгулярна асвятляе, як розныя пласты беларускага грамадства становяцца мішэнню рэпрэсіўнага ўрада Аляксандра Лукашэнкі. Amnesty International ужо распавядала, як рэпрэсіі адбіваюцца на правах непаўналетніх, як улады пераследуюць жанчын-удзельніц пратэснага руху, як было разгромлена ў краіне незалежнае культурнае жыццё.

Amnesty International распавядае, як улады Беларусі душаць незалежны прафсаюзны рух

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства