viasna on patreon

Amnesty International: Дзеці ў Беларусі — закладнікі рэжыму Дакумент

2021 2021-02-08T11:43:47+0300 2021-04-14T11:50:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ai-deti_zalozhniki-rezhima.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларускія ўлады падчас сваёй кампаніі па выкараненні іншадумства звяртаюцца да пагроз, пераследу і запалохвання дзяцей, заявіла Amnesty International напярэдадні 9 лютага, калі спаўняецца шэсць месяцаў з пачатку масавых антыўрадавых выступленняў у краіне.

Некаторым дзецям пагражаюць гады турэмнага зняволення, у той час як іншыя жывуць у страху, што іх бацькі трапяць у турму або што яны будуць перададзеныя пад апеку дзяржавы. Пра гэта Amnesty International распавядае ў сваім інфармацыйным брыфінгу, падрыхтаваным у рамках кампаніі #StandWithBelarus.

"Падчас жорсткага падаўлення іншадумства ўлады абыходзяцца з дзецьмі цалкам непрымальным чынам. Некаторыя дзеці апынуліся ў адвольным зняволенні і ім прад'яўленыя сфабрыкаваныя крымінальныя абвінавачванні — такія ж як і дарослым", — расказвае Аіша Джанг, старшы кіраўнік кампаній Amnesty International па Беларусі. — "Дзецям ва ўзросце ад васьмі гадоў у школах пагражалі, што над іх палітычна актыўнымі бацькамі ўчыняць расправу. Адной з самых падступных формаў пераследу і запалохвання з'яўляецца пагроза выкарыстання заканадаўства для канфіскацыі дзяцей з сем'яў і перадачы іх пад апеку дзяржавы, што фактычна робіць іх закладнікамі дзяржавы".

Чатырнаццацігадовы Алег (імя зменена ў мэтах бяспекі) быў затрыманы ў Мінску 12 жніўня АМАПам разам з сотнямі мірных дэманстрантаў і мінакоў.

"У мікрааўтобусе яго білі, рвалі за валасы, сілком прымусілі разблакаваць тэлефон, прыціснуўшы яго пальцы да экрана", — распавяла Amnesty International яго маці.

Супрацоўнікі міліцыі выявілі ў яго кішэні невялічкую ўлётку з беларускім бел-чырвона-белым сцягам апазіцыі. Гэтага было дастаткова, каб службы абароны дзяцей занеслі сям'ю ў спіс для назірання, заявіўшы, што Алег жыве ў "сацыяльна небяспечнай сітуацыі". Зараз Алег і яго сям'я жывуць у пастаянным страху расстання.

"Гэты выпадак увасабляе жорсткасць рэпрэсій, развязаных беларускімі ўладамі, якія ідуць на ўсё, каб запалохаць сваіх крытыкаў. Гэта бесчалавечнае абыходжанне з дзецьмі з боку дзяржавы ў палітычных мэтах і непрыгожая кампанія запалохвання любога іншадумства павінны быць неадкладна спыненыя", — заявіла Аіша Джанг.

Amnesty International пачала кампанію #StandWithBelarus 27 студзеня з публікацыі дакладу аб тым, як беларускія ўлады выкарыстоўвалі сістэму правасуддзя для пераследу ахвяраў катаванняў, а не злачынцаў.

Amnesty International: Дзеці ў Беларусі — закладнікі рэжыму

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства