viasna on patreon

Amnesty International аб'яўляе акцыю тэрміновай дапамогі Раману Пратасевічу

2021 2021-05-27T11:19:47+0300 2021-05-27T11:19:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/protasevich_amnesty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя салідарнасці з затрыманым Раманам ПратасевічамФота: Omar Marques/Getty Images

Акцыя салідарнасці з затрыманым Раманам ПратасевічамФота: Omar Marques/Getty Images

Amnesty International аб'яўляе акцыю тэрміновай дапамогі Раману Пратасевічу, сузаснавальніку і былому рэдактару Telegram-канала NEXTA, відэазапіс з чыім "прызнаннем" быў распаўсюджаны беларускімі дзяржаўнымі СМІ ў панядзелак. Пратасевіч быў затрыманы ў аэрапорце Мінска разам са сваёй дзяўчынай Соф'яй Сапегай пасля прымусовай пасадкі самалёта, на якім яны ляцелі. Amnesty International мяркуе, што маладыя людзі падвяргаюцца рызыцы катаванняў і жорсткага абыходжання.

"Мы заклікаем нашых прыхільнікаў ва ўсім свеце далучыцца да акцыі тэрміновай дапамогі з патрабаваннем неадкладнага вызвалення Рамана Пратасевіча і Соф'і Сапегі. Іх арышт з'яўляецца адвольным і незаконным, а яго абставіны выклікаюць абурэнне.

Мы з самага пачатку асцерагаліся, што ім могуць пагражаць катаванні ці іншае жорсткае абыходжанне. Цяпер, калі беларускія дзяржаўныя СМІ апублікавалі відэазапіс, на якім Раман "прызнаецца" ў арганізацыі пратэстаў, мы занепакоеныя тым, што такое прызнанне магло быць атрымана пад ціскам", — заявіла Мары Стразарс, дырэктарка Amnesty International па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі.

На запісе, паказаным дзяржаўнымі беларускімі СМІ 24 траўня, Раман Пратасевіч кажа, што ён "супрацоўнічае са следствам" і "дае прызнальныя паказанні па факце арганізацыі масавых беспарадкаў у горадзе Мінску". У яго ёсць бачныя сінякі на твары, але ён заяўляе, што абыходжанне з ім "максімальна карэктнае і па законе".

"Ці сапраўды беларускія ўлады вераць, што яны могуць падмануць свет, транслюючы прымусовае "прызнанне" зняволенага і прымушаючы яго заяўляць, што з ім абыходзяцца добра?" — заявіла Мары Стразарс.

Яна дадала:

"Улічваючы гісторыю і характар парушэнняў правоў чалавека з боку беларускіх спецслужбаў, мы сур'ёзна занепакоеныя тым, што здароўе і жыццё Рамана Пратасевіча знаходзяцца пад пагрозай. Мы лічым, што яго партнёрка Соф'я Сапега, грамадзянка Расіі, затрыманая выключна з мэтай аказаць далейшы ціск на Рамана".

Пасля агульнанацыянальных пратэстаў па выніках прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года ў лістападзе таго ж года Раману Пратасевічу былі прад'яўленыя абвінавачванні ў "арганізацыі масавых беспарадкаў", "грубым парушэнні грамадскага парадку" і "распальванні варожасці або нянавісці" да сацыяльных груп супрацоўнікаў міліцыі і дзяржаўных служачых. 19 лістапада 2020 года ён стаў першым грамадзянінам Беларусі, уключаным у афіцыйны "спіс тэрарыстаў" краіны. У выпадку прызнання вінаватым па інкрымінаваных яму артыкулах Пратасевіч можа правесці да 20 гадоў у турме.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства