Навіны на тэму: ціск
04.01.2021 18 вясноўцаў падвергліся пераследу за праваабарончую дзейнасць у 2020 годзе
У 2020 годзе 18 сябраў і валанцёраў Праваабарончага цэнтру “Вясна” падвергліся пераследу і рэпрэсіям з боку беларускіх уладаў. Вясноўцы пры выкананні імі выключна мірнай праваабарончай дзейнасці пераследуюцца дзяржавай рознымі спосабамі.
30.12.2020 Справа Аляксандра Пыльчанкі: рэплікі ўдзельнікаў працэсу
Юрыдычна зацікаўленыя ў зыходзе справы асобы скарысталіся правам рэплікі.
30.12.2020 Справа Аляксандра Пыльчанкі: прамовы адвакатаў
У матэрыяле – выступленні ўдзельнікаў працэсу ў спрэчках.
30.12.2020 Суд адмовіўся задаволіць скаргу Аляксандра Пыльчанкі, якога пазбавілі ліцэнзіі адваката
23-24 снежня ў судзе Маскоўскага раёна Мінска прайшло асноўнае пасяджэнне па разглядзе скаргі абаронцы палітвязняў Марыі Калеснікавай і Віктара Бабарыка Аляксандра Пыльчанкі.
29.12.2020 Маладзечна: паўтары гады "хіміі" і чатыры тысячы рублёў за абразу начальніка міліцыі
29 снежня ў Маладзечна вынесены прысуд Паўлу Берасневу па артыкуле 369 Крымінальнага кодэксу.
22.12.2020 Вынесеныя прысуды па справе блакавання дарогі ў Серабранцы
22 снежня ў Ленінскім судзе г. Мінска вынесеныя прысуды па справе па блакаванні дарогі ў Серабранцы.
21.12.2020 У Слоніме за абразу супрацоўніка міліцыі судзяць маці ў дэкрэце
Разгляд справы ў дачыненні да Кацярыны Салевіч адклалі да выздараўлення пацярпелага.
20.12.2020 Затрыманні на маршах 20 снежня
У нядзелю, 20 снежня, у Беларусі працягваюцца традыцыйныя акцыі пратэсту.
18.12.2020 Шуміліна: тры з паловай гады "хіміі" за пагрозу гвалту і абразу
18 снежня суд Шумілінскага раёна агучыў прысуд у адносінах да Дзмітрыя Кулакова.
18.12.2020 Справа па блакаванні дарогі ў Серабранцы: для Вольгі Класкоўскай запрасілі два гады пазбаўлення волі
18 снежня ў судзе Ленінскага раёна Мінска працягнуўся разгляд крымінальнай справы ў адносінах Вольгі Класкоўскай, Максіма Бабіча і Артура Булаўскага
18.12.2020 Наваградак: пракурор запрасіў восем гадоў пазбаўлення волі для палітвязня Гароха
16-18 снежня ў судзе Наваградскага раёна працягнуўся разгляд крымінальнай справы ў адносінах да палітвязняў Уладзіміра Гароха і Дзяніса Кірэшчанкі.
17.12.2020 Справа Патаповіча: суд вырашыў паўтарыць следчы эксперымент
У судзе Ваўкавыскага раёна 16-17 снежня, працягнуўся разгляд крымінальнай справы Аляксандра Патаповіча.
16.12.2020 Справа Фаміных: адна са сведак паказала, што сям'я Івановых збівала Фаміна
У судзе Ваўкавыскага раёна 15-16 снежня працягнуўся разгляд крымінальнай справы мужа і жонкі Алега і Анастасіі Фаміных.
16.12.2020 Жыхара Гомеля з анкалогіяй пакаралі годам турмы за абразу Лукашэнкі
Прысуд яшчэ не набыў сілу і можа быць абскарджаны. Аляксея Раманава ўзялі пад варту ў залі суду.
16.12.2020 Юрыст Аляксей Лойка: "Ліст Чайчыца — гэта не што іншае, як узмацненне цэнзуры ў дачыненні да адвакатаў"
Юрыст ПЦ "Вясна" Аляксей Лойка прааналізаваў дакумент – ліст старшыні Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Віктара Чайчыца.