viasna on patreon

Справа па блакаванні дарогі ў Серабранцы: для Вольгі Класкоўскай запрасілі два гады пазбаўлення волі Дапоўнена

2020 2020-12-18T14:28:00+0300 2020-12-18T16:31:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/serabranka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
17 снежня пачаўся разгляд справы аб блакіроўцы дарогі ў Серабранцы

17 снежня пачаўся разгляд справы аб блакіроўцы дарогі ў Серабранцы

18 снежня ў судзе Ленінскага раёна Мінска працягнуўся разгляд крымінальнай справы ў адносінах Вольгі Класкоўскай, Максіма Бабіча і Артура Булаўскага. Вольга Класкоўская і Максім Бабіч прызнаныя палітвязнямі. 

На паседжанні 18 снежня дзяржаўны абвінаваўца запрасіў два гады пазбаўлення волі для Вольгі Класкоўскай, а для Артура Булаўскага і непаўналетняга Максіма Бабіча — 2,5 і 3 гады "хатняй хіміі", паведамляе карэспандэнт "Медиазоны". Для Класкоўскай запыталі рэальны тэрмін, таму што ў яе ёсць непагашаная судзімасць.

Ім ставяць у віну здзяйсненне злачынства, прадугледжанага ч.1 арт.342 і ч.2 арт.339 Крымінальнага кодэксу.

Справу разглядае суддзя Марына Запаснік.

У справе пяцёра пацярпелых. Усе яны не маюць прэтэнзій.

Вольга Класкоўская – былая журналістка "Народнай волі" затрыманая 14 кастрычніка ў Мінску. Яе абвінавачваюць у перакрыцці руху транспарту на скрыжаванні праспекта Ракасоўскага і вуліцы Пляханава ўвечары 13 кастрычніка. Акцыю праводзілі каля сямі чалавек, сярод якіх нібыта была і Вольга Класкоўская. У іх узнікла сутычка з адным з кіроўцаў. 

Палітзняволеная Вольга Класкоўская віну не прызнала і адмовілася даваць сведчанні.

Палітзняволенная Вольга Класкоўская: “Воля нараджаецца ў пакутах”

Праваабарончы цэнтр “Вясна” паразмаўляў з яе маці, Людмілай Класкоўскай, якая распавяла пра стан дачкі і яе лісты

Максім Бабіч – непаўнагадовы хлопец.

За эпізод з блакаваннем дарогі ў Серабранцы непаўналетняму мінчаніну пагражае крымінальная адказнасць

Максіма затрымалі 19 кастрычніка прыкладна а 7.30 раніцы ў той час, калі ён выходзіў з пад'езда і накіроўваўся на вучобу.

Артуру Булаўскаму 18 гадоў. Яго абвінавачваюць у тым, што ён наносіў удары Верціхоўскім і "цягаў іх за адзенне". Хлопца затрымалі ў коледжы 19 кастрычніка, на той момант ён быў непаўнагадовым: 18 гадоў яму споўнілася праз пяць дзён. 

17 снежня суд заслухаў пацярпелых, якія высказаліся наконт падзей 13 кастрычніка. 

Пацярпелы Уладзімір Караневіч засведчыў, што ў момант здарэння ехаў дадому і спыніўся ў некалькіх метрах ад людзей на дарозе. Праз пару мінут чалавек, які стаяў насупраць машыны, адыйшоў, і ён праехаў. Было непрыемна, што нейкая жанчына фатаграфавала тое, што адбываецца, на тэлефон, але ніякіх прэтэнзій да абвінавачаных ён не мае. Яго дзяўчына Аксана пацвердзіла словы. 

Пацярпелы Аляксандр Саельнік таксама адзначыў, што бачыў некалькіх людзей, якія перакрывалі дарогу, убачыў бойку ў паласе з краю паехаў туды, каб яе разняць. Потым зразумеў, што не здолее гэтага зрабіць, і з'ехаў. Жанчыну на дарозе ён не бачыў, ніякіх прэтэнзій да абвінавачаных не мае.

Машына пацярпелага Яўгена Верціхоўскага стаяла на перакрытай дарозе. Ягоны брат Сцяпан выйшаў і сказаў людзям на дарозе сыйсці, Яўген таксама выйшаў за братам. Пацярпелы сказаў, што па машыне нехта ўдарыў, ён убачыў Булаўскага, узяў яго за куртку і спытаў, хто гэта зрабіў. Пачалася бойка: Сцяпан Верціхоўскі біўся з Максімам Бабічам, Яўген – з Артурам Булаўскім. Нехта распыліў газ у вочы Яўгену. У гэты момант людзі пачалі разыходзіцца, як скончылася бойка, пацярпелы не памятае – памятае, што Класкоўская спрабавала расцягнуць бойку.

Яўген паказаў, што падчас бойкі ад Максіма Бабіча выказваліся пагрозы, нецэнзурныя выразы і абразы, але прэтэнзій у яго няма. Падчас прагляду відэа высветлілася, што па машыне ніхто не біў: браты проста наехалі на купіну. Сцяпан пацвердзіў словы брата пра бойку і таксама сказаў, што не мае прэтэнзій да абвінавачаных.

Прысуд будзе вынесены 22 снежня ў 14.00.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства