viasna on patreon

Затрыманні і пераслед у Беларусі 14 і 15 кастрычніка Дапоўнена

2020 2020-10-15T10:25:26+0300 2020-10-18T12:15:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/seviarynec-taciana-2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Таццяна Севярынец. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

Таццяна Севярынец. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

Праваабаронцы працягваюць збіраць інфармацыю пра затрыманні ўдзельнікаў акцый пратэсту і іншыя формы пераследу грамадзян за апошнія дні.

У Віцебску 14 кастрычніка затрымалі Тацяну Севярынец, грамадзкую актывістку, маці апазыцыйнага палітыка Паўла Севярынца.

«Тацяна патэлефанавала мне і расказала, што яе затрымалі каля пад’езда нашага дому, — паведаміў БелаПАН муж затрыманай Канстанцін Севярынец. — Тацяну адвезлі ў Першамайскі РАУС. Паводле яе словаў, затрыманне звязанае з тым, што яна ўдзельнічала ў маршы пенсіянэраў 12 кастрычніка».

У Мінску 14 кастрычніка затрымалі Вольгу Класкоўскую, былую журналістку "Народнай волі", піша Еўрарадыё. Яе падазраюць у "арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і пацягнулі парушэнне працы транспарту". Як паведамл яе прэс-служба Следчага камітэта, распачата крымінальная справа. З удзелам Класкоўскай праходзяць следчыя дзеянні.

У Слоніме 14 кастрычніка быў затрыманы актывіст Пётр Крышталь. Як стала вядома «Газеце Слонімскай», мужчыну затрымалі прама на дарозе, аргументуючы тым, што яго аўтамабіль знаходзіцца ва ўгоне ў Грэцыі.

Аўтамабіль канфіскаваны. Як стала вядома, Пятру інкрымінуюць артыкул 23.34, які прадугледжвае адказнасць за парушэнне парадку арганізацыі і правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця і г. д. Ён у РАУСе.

Праваабаронцам таксама вядома пра затрыманне 14 кастрычніка ў Мінску Кацярыны Рэўт. На сувязь яна не выходзіць.

Таксама ўчора быў затрыманы Алесь Талстыка: Geely на нумарах трэцяга рэгіёну забраў каля дома, Павёз у Ленінскае РАУС. Дзяжурны жонку папрасіў звярнуцца пазней, пакуль нічога не паведаміў.

У Гомелі 15 кастрычніка затрыманы актывіст Ілля Міронаў. Знаходзіцца ў Савецкім РАУС. Валанцёр, збіраў перадачы затрыманым у ІЧУ, паведамляе Флагшток.

mironau-illa.jpg
Ілля Міронаў. Фота з сацыяльных сетак

Як даведалася @euroradio, на Маршы людзей з неабмежаванымі магчымасцямі затрыманы Алег Граблеўскі, юрыст Офіса па правах людзей з інваліднасцю.

Вечарам была затрыманая дырэктарка Гарадзенскага хоспісу Вольга Вялічка, вязуць у Кастрычніцкі РАУС.

Рогач Аляксандр затрыманы пасля ланцугу салідарнасці ў Партызанскім раёне позна вечарам 15 кастрычніка.

А 7 гадзіне раніцы дома затрымалі Бегаль Іну (1993 года нараджэння) і Бегаль Ганну (1995 года нараджэння). Ім прад'явілі арт. 293 ч. 2 за ўдзел у пратэстах 10 жніўня. Днём іх дапытвалі ў СК, а вечарам у 18 гадзін ў іх дома прайшоў ператрус. Шукалі вопратку ў якой яны маглі быць на пратэстах 10 жніўня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства