viasna on patreon

Супольная заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 19 новых палітычных зняволеных

2020 2020-11-05T16:31:46+0300 2020-11-05T17:29:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/protest_grits.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Супольная заява праваабарончых арганізацый Беларусі

Мінск, 05.11.2020

У сувязі з інфармацыяй аб прад’яўленні абвінавачванняў па артыкулу 293 Крымінальнага кодэкса ("Масавыя беспарадкі") Дзмітрыю Дубкову, Цімуру Рызапуру, Віктару Сядову, Валерыю Каленчыцу, Паўлу Няпеўнаму, Дзмітрыю Канапельку, Раману Канановічу, Яўгену Прапольскаму, Раману Гваздзёлку, Юрыю Кузьмічу, Івану Багдзевічу, Марыі Несцеравай, а таксама па арт. 342 Крымінальнага кодэкса ("Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак") Ігару Пражэннікаву, Дзянісу Гуціну, Максіму Бабічу (непаўнагадовы), Кірылу Паўлаўцу, Вользе Класкоўскай, Дзянісу Дземуху, Яўгену Дзмітрыеву, яшчэ раз падцвярджаючы пазіцыю, выкладзеную ў супольнай заяве праваабарончай супольнасці ад 10 жніўня 2020 года, адзначаем наступнае:

Свабода мірных сходаў гарантаваная артыкулам 21 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Дадзеная свабода не падлягае ніякім абмежаванням, акрамя тых, што ўстаноўленыя законам і неабходныя ў дэмакратычных краінах у мэтах нацыянальнай і грамадскай бяспекі, грамадскага парадку, аховы здароўя і маральнасці насельніцтва ці абароны правоў і свабод іншых асоб.

Выступы грамадзян насілі стыхійны, самаарганізаваны характар і былі выкліканыя недаверам да вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія адбыліся 9 жніўня 2020 года, і праходзілі са шматлікімі парушэннямі і фальсфікацыямі, не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю як дэмакратычныя, справядлівыя і свабодныя.

Сходы грамадзян насілі мірны характар і не ўяўлялі пагрозы ні нацыянальнай, ні грамадскай бяспецы. Нягледзячы на гэта дэманстранты былі атакаваныя спецпадраздзяленнямі МУС з непрапарцыйным прымяненнем фізычнай сілы, спецсродкаў і зброі.

Упершыню ў гісторыі Беларусі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў былі ўжытыя гумавыя кулі і вадамёты. Асабліва вялікая колькасць пашкоджанняў была атрыманая ад выкарыстання шумавых гранат.

У сваёй заяве ад 10 жніўня 2020 года беларуская праваабарончая супольнасць асудзіла дзеянні праваахоўных органаў і ўсклала ўсю адказнасць за тое, што адбылося 9 і 10 жніўня, на ўлады Рэспублікі Беларусь.

Таксама лічым неабходным адзначыць, што дэманстрантамі не здзяйсняліся дзеянні, якія ахопліваюцца дыспазіцыяй артыкула 293 КК і адпаведна не могуць кваліфікавацца як масавыя беспарадкі. Удзельнікі пратэстаў не здзяйснялі падпалаў, пагромаў, не знішчалі маёмасць і не аказвалі ўзброенага супраціву праваахоўным органам.

Асобныя выпадкі гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі з боку дэманстрантаў патрабуюць асобнай прававой кваліфікацыі, з улікам кантэксту і абставінаў ужывання гвалту, у тым ліку ў кантэксце самаабароны ад заведама непрапарцыйных дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі.

Мы ацэньваем пераслед Дзмітрыя Дубкова, Цімура Рызапура, Віктара Сядова, Валерыя Каленчыца, Паўла Няпеўнага, Дзмітрыя Канапелькі, Рамана Канановіча, Яўгена Прапольскага, Рамана Гваздзёлкі, Юрыя Кузміча, Івана Багдзевіча, Марыі Несцеравай, Ігара Пражэннікава, Дзяніса Гуціна, Максіма Бабіча, Кірыла Паўлаўца, Вольгі Класкоўскай, Дзяніса Дземуха, Яўгена Дзмітрыева, якія былі абвінавачаныя па арт. 293 КК ("Масавыя беспарадкі") і па арт. 342 КК ("Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак"), як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі.

У сувязі з гэтым мы патрабуем ад уладаў Беларусі:

  1. Неадкладна вызваліць з-пад варты палітвязняў Дзмітрыя Дубкова, Цімура Рызапура, Віктара Сядова, Валерыя Каленчыца, Паўла Няпеўнага, Дзмітрыя Канапельку, Рамана Канановіча, Яўгена Прапольскага, Рамана Гваздзёлку, Юрыя Кузміча, Івана Багдзевіча, Марыю Несцераву, Ігара Пражэннікава, Дзяніса Гуціна, Максіма Бабіча, Кірыла Паўлаўца, Вольгу Класкоўскую, Дзяніса Дземуха, Яўгена Дзмітрыева і спыніць іх крымінальны пераслед.
  2. Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, а таксама грамадзян, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян краіны. 

Праваабарончы цэнтр “Вясна”;

Беларускі ПЭН-цэнтр;

РГА "Прававая ініцыятыва”;

Простае таварыства "Ініцыятыва FORB";

Беларускі Дакументацыйны цэнтр;

ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў";

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт";

Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства