Навіны на тэму: правы зняволеных

Выстава “Мары з-за кратаў” — пераможцы абраныя

18.06.2019 Выстава “Мары з-за кратаў” — пераможцы абраныя

Праваабарончы цэнтр “Вясна” падвёў вынікі конкурсу мастацкіх прац зняволеных.

Палітвязень Жамчужны: Спадзяюся, чарговая ізаляцыя ў ШІЗА будзе нядоўгай

10.06.2019 Палітвязень Жамчужны: Спадзяюся, чарговая ізаляцыя ў ШІЗА будзе нядоўгай

Віцебскі праваабаронца Леанід Свецік атрымаў чарговы ліст ад палітвязня Міхаіла Жамчужнага. Той піша, што 21 траўня ў яго завяршыўся трохмесячны тэрмін ПКТ, а наперадзе яго чакаюць 2-3 месяцы ШІЗА. Ён асцерагаецца, што з-за гэтага перапіска можа зноў ускладніцца.

Барановіч знаходзіцца ў штрафным ізалятары ўжо больш за 90 сутак

27.05.2019 Барановіч знаходзіцца ў штрафным ізалятары ўжо больш за 90 сутак

Святаслаў Барановіч працягвае знаходзіцца ў штрафным ізалятары ў турме горада Жодзіна, куды яго перавялі 15 лютага для адбыцця застаўшагася тэрміна пакарання. Яго сястра хвалюецца за фізічны і псіхалагічны стан брата, бо ў штрафным ізалятары вельмі жорсткія ўмовы, каб знаходзіцца там такі працяглы тэрмін.

“Убачыць схаваны бок іх жыцця”. У Мінску адкрылася выстава мастацкіх прац зняволеных

23.05.2019 “Убачыць схаваны бок іх жыцця”. У Мінску адкрылася выстава мастацкіх прац зняволеных

На адукацыйнай прасторы “Тэрыторыя правоў” прайшло адкрыццё выставы мастацкіх прац зняволеных папраўчых устаноў і іншых месцаў несвабоды. Арганізатарам выставы “Мары з-за кратаў” выступіў Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Прадстаўнікі магілёўскай ГНК не змаглі наведаць асуджанага Пятра Кучуру ў калоніі

20.05.2019 Прадстаўнікі магілёўскай ГНК не змаглі наведаць асуджанага Пятра Кучуру ў калоніі

16 траўня грамадская назіральная камісія (ГНК) па Магілёўская вобласці не змагла наведаць у калоніі №15 зняволенага Пятра Кучуру. Гэта прасіла зрабіць яго жонка Людзміла Кучура, якая напрацягу многіх гадоў змагаецца за выкананне яго правоў.

Людміла Кучура: магілёўская калонія не дала майму мужу абскардзіць рашэнне суда

24.04.2019 Людміла Кучура: магілёўская калонія не дала майму мужу абскардзіць рашэнне суда

Асуджаны Пётр Кучура накіраваў апеляцыйную скаргу ў суд Магілёўскай вобласці, аднак яе не выпусцілі за межы калоніі.

Да палітвязня Жамчужнага не даходзяць лісты

19.04.2019 Да палітвязня Жамчужнага не даходзяць лісты

Палітвязень Міхаіл Жамчужны працягвае знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу ў калоніі ў Горках, куды ён быў пераведзены яшчэ 21 лютага. Заўваг да адміністрацыі калоніі ён не мае, усё ў тым жа рэжыме. Здароўе таксама ў парадку.

Пасля скаргаў Жамчужнага ў калоніі палепшылася харчаванне

10.04.2019 Пасля скаргаў Жамчужнага ў калоніі палепшылася харчаванне

Палітвязень Міхаіл Жамчужны працягвае знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу (ПКТ) ў калоніі ў Горках, куды ён быў пераведзены 21 лютага пасля таго, як адбыў чарговыя 10 сутак у ШІЗА.

Выхаваўчая калонія №2: Як жывуць падлеткі ў месцы, якое падобна на канцлагер

01.04.2019 Выхаваўчая калонія №2: Як жывуць падлеткі ў месцы, якое падобна на канцлагер

Пакуль Аляксандр Лукашэнка клапоціцца аб «абас*аных каровах як у Асвенцыме», учорашнія дзеці жывуць ва ўмовах яшчэ больш жорсткіх.

Зміцер Паліенка аб'явіў галадоўку

27.03.2019 Зміцер Паліенка аб'явіў галадоўку

Пры гэтым былы палітвязень вылучыў адміністрацыі ізалятара наступныя патрабаванні: рэгулярнае аказанне медычнай дапамогі, забяспячэнне свабоды перапіскі і выдача асадкі.

“Хацела застрахаваць мужа-зэка, страхоўшчыкі адмаўляюць”. Чаму так?

27.03.2019 “Хацела застрахаваць мужа-зэка, страхоўшчыкі адмаўляюць”. Чаму так?

Праваабаронцы вырашылі разабрацца, чаму беларускія страхавыя кампаніі адмаўляюцца страхаваць зняволеных.

"Умовы горшыя з усіх турмаў і “зонаў”, якія я аб’ездзіў"

27.03.2019 "Умовы горшыя з усіх турмаў і “зонаў”, якія я аб’ездзіў"

Актывіст і былы палітвязень Зміцер Дашкевіч, якога 26 сакавіка суд Цэнтральнага раёна Мінска аштрафаваў на 45 базавых велічыняў паводле ч. 2 арт. 23.34 КаАП, распавёў сайту palitviazni.info пра затрыманне, умовы ў ізалятары часовага ўтрымання і “спектакль” у судзе.

"Месцы пазбаўлення волі пад вядзеннем ДВП МУС накіраваныя толькі на застрашванне"

19.03.2019 "Месцы пазбаўлення волі пад вядзеннем ДВП МУС накіраваныя толькі на застрашванне"

Кіраўніца Беларускага дакументацыйнага цэнтра Раіса Міхайлоўская і жонка асуджанага Людміла Кучура ў рамках грамадскай кампаніі «Вярнуць чалавека» 18 сакавіка апублікавалі петыцыю з патрабаваннем да Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь перадаць паўнамоцтвы Дэпартамента выканання пакарання МУС Міністэрству юстыцыі.

У аддзеле прымусовага выканання пакаранняў абураны жаданнем Фядыніча наведваць царкву

15.03.2019 У аддзеле прымусовага выканання пакаранняў абураны жаданнем Фядыніча наведваць царкву

Лідар прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч, які зараз адбывае пакаранне на “дамашняй хіміі”, напісаў заяву на імя начальніка Цэнтральнага РУУС Мінска з просьбай дазволіць яму наведваць у нядзелю царкву.

Працоўнай групе ААН: ЛПП - форма адвольнага пазбаўлення свабоды ў Беларусі

14.03.2019 Працоўнай групе ААН: ЛПП - форма адвольнага пазбаўлення свабоды ў Беларусі

Юрысты Праваабарончага цэнтру "Вясна" накіравалі Працоўнай групе па адвольных затрыманнях ААН паведамленне аб адвольным пазбаўленні свабоды грамадзяніна Беларусі Яраслава Габрынца, які ізаляваны ў лячэбна-працоўным прафілакторыі і прыцягваецца да прымусовай працы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства