viasna on patreon

Пасля скаргаў Жамчужнага ў калоніі палепшылася харчаванне

2019 2019-04-10T16:43:45+0300 2019-04-10T16:44:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/15e4dd01-6fec-45b0-b544-47eccc3d46bc_w1023_r1_s.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Палітвязень Міхаіл Жамчужны. Фота: Радыё Свабода

Палітвязень Міхаіл Жамчужны. Фота: Радыё Свабода

Палітвязень Міхаіл Жамчужны працягвае знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу (ПКТ) ў калоніі ў Горках, куды ён быў пераведзены 21 лютага пасля таго, як адбыў чарговыя 10 сутак у ШІЗА.

“Жамчужны будзе звяртацца ў Вярхоўны суд з просьбай пераглядзець яго справу”, — распавёў сайту palitviazni.info праваабаронца Леанід Свецік, які перапісваецца з Жамчужным.

У агульнай суме, з моманту пераводу Міхаіла Жамчужнага ў ліпені 2017 года ў папраўчую калонію г. Горкі ў дачыненні да яго 26 разоў ўжываліся меры дысцыплінарнага спагнання.

Толькі за перыяд з сярэдзіны кастрычніка мінулага года па студзень гэтага, Жамчужны правёў у ШІЗА 35 сутак і адзін месяц у ПКТ.

“Міхаіл ізноў выказвае занепакоенасць, што многія лісты да яго не даходзяць, – кажа Леанід Свецік. – Яны знішчаюцца і са складаннем пратаколаў, і нават без гэтай працэдуры. Але, па словах Жамчужнага, яго скаргі ўсё-такі даюць плён, бо апошнім часам пасля 10 сутак штрафнога ізалятара палітвязня адправілі не ізноў у ШІЗА, а на тры месяцы ў ПКТ, дзе ўмовы ўтрымання ўсё-такі больш мяккія”.

Акрамя таго, Міхаіл Жамчужны паведаміў, што, магчыма, з-за яго скаргаў пакінуў сваю пасаду начальнік санітарнай часці калоніі. Менавіта гэты чалавек у свой час пацвярджаў, што арыштанту можна знаходзіцца ў ШІЗА больш за 400 сутак.

“З гэтай нагоды Міхаіл Жамчужны скардзіўся ва ўпраўленне здравааховы, і праз нейкі час той чалавек звольніўся, – дадае Леанід Свецік. – Таксама ён ізноў будзе звяртацца ў Вярхоўны суд з просьбай пераглядзець яго справу.

 Дарэчы, пасля яго скаргаў у калоніі палепшылася харчаванне, за што ўсе зняволеныя дзякуюць Жамчужнаму”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства