viasna on patreon

Людміла Кучура: магілёўская калонія не дала майму мужу абскардзіць рашэнне суда

2019 2019-04-24T10:50:48+0300 2019-04-24T12:42:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kuchura_vsn.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Людміла Кучура. Фота: ПЦ "Вясна"

Людміла Кучура. Фота: ПЦ "Вясна"

Асуджаны Пётр Кучура накіраваў апеляцыйную скаргу ў суд Магілёўскай вобласці, аднак яе не выпусцілі за межы калоніі. Пра гэта паведамляе mspring.online.

Пётр Кучура асуджаны на 18 гадоў за наўмыснае забойства дзяржінспектара па ахове жывёльнага і расліннага свету. Суд прыйшоў да высновы, што мужчына займаўся браканьерствам, а калі ўбачыў інспектара – застрэліў яго. 14 гадоў тэрміна Кучура ўжо адбыў, зараз ён знаходзіцца ў магілёўскай калоніі №15.

Значную частку гэтага часу, як сцвярджае яго жонка Людміла, мужчына падпадае пад неабгрунтаваныя прыдзіркі і здзекі з боку адміністрацыі асады.

У лютым гэтага года ў судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва адбыўся працэс па абскардвжанні дысцыплінарных спагнанняў, якія супрацоўнікі ПК №15 наклалі на Пятра Кучуру. Суд адмовіў зняволенаму ў задавальненні яго патрабаванняў.

Разам з жонкай Кучура вырашыў абскардзіць гэтае рашэнне суда.

“Пасля суда я накіравала мужу тэкст апеляцыйнай скаргі і квітанцыю пра аплату дзяржпошліны. Але мужа на тэрмін абскарджвання рашэння суда змясцілі ў ШІЗА, дзе няма магчымасці пісаць, бо там забаронена мець пісьмовыя прылады. Пасля ШІЗА Пётр праз адміністрацыю ПК №15 накіраваў скаргу ў суд разам з заявай пра падаўжэнне тэрміну яе падачы. Пра гэта я даведалася з яго ліста”, – расказвае Людміла Кучура.

Аднак з ліста суда Кастрычніцкага раёна жанчына дазналася, што апеляцыйная скарга яе мужа ў суд не паступала. Пры гэтым прайшоў амаль месяц пасля яе перадачы адміністрацыі папраўчай калоніі № 15.

“Апеляцыйная скарга не падпадае пад цэнзуру і накіроўваецца ў суд спецыяльнай поштай. Скарга  майго мужа не толькі падпала пад цэнзуру, але і знікла”, – кажа Людміла Кучура.

Яе турбуе, што на працягу месяца яна не атрымлівае ад мужа ніякіх лістоў. Па яе словах, адміністрацыя калоніі на чале з начальнікам Аляксеем Лазарэнкам стварылі поўную ізаляцыю для Пятра Кучуры.

Людміла Кучура накіравала скаргу ў Генеральную пракуратуру і прэзідэнту Рэспублікі Беларусь з просьбай даць прававую ацэнку дзеянням адміністрацыі ПК №15, а таксама зрабіць захады для адпраўкі апеляцыйнай скаргі яе мужа ў суд.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства