Навіны на тэму: крымінальная справа Алеся Бяляцкага
15.05.2013 “Czasopis” — пра кнігу Алеся Бяляцкага
У польска-беларускім штомесячніку “Czasopis” , які выдаецца ў Беластоку, у майскім нумары апублікаваны артыкул пра кнігу Алеся Бяляцкага “Асьвечаны Беларушчынай”. Аўтар артыкула — беларускі літаратар і гісторык Сяргей Чыгрын. Адзін асобнік “Czasopisu” звычайнай поштай адпраўлены Алеся Бяляцкаму ў бабруйскую калонію.
25.04.2013 Палітвязень Алесь Бяляцкі дзякуе сьпявачцы Ларын за падтрымку
Алесь Бяляцкі даслаў ліст з падзякай пераможцы “Еўрабачаньня-2012” Ларын, якая неаднаразова дэманстравала сваю салідарнасьць са зьняволеным праваабаронцам і яго сям’ёй. "Хачу Вам сказаць, што пастаянная падтрымка мяне, маёй жонкі і сына дазваляе мне прасьцей пераносіць тую складаную сітуацыю, у якой я зараз знаходжуся", - піша ён у гэтым лісьце.
24.04.2013 FIDH - у падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі
Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) запусціла новую версію сайта Freeales.fidh.net, мэта якога - падтрымка грамадзянскай супольнасці Беларусі і садзейнічанне вызваленню палітвязняў.
16.04.2013 Паліна Качаткова: Быць праваабаронцам для пісьменьніка карысна
Імя пісьменьніцы Паліны Качатковай многія звыклі атаясамліваць з праваабарончай дзейнасьцю, з цэнтрам «Вясна», дзе яна шмат гадоў працавала. Штодзённае знаходжаньне на вастрыі чужога болю — ці спрыяе гэта мастацкай творчасьці? Ці лёгка напісаць кнігу супольна з аўтарам, які знаходзіцца за кратамі? Паліна Качаткова - у «Вольнай студыі» на Радыё “Свабода”.
07.04.2013 Пераможца «Эўрабачаньня» Ларын са сцэны вітала Бяляцкага
Швэдзкая сьпявачка Ларын выказала салідарнасьць з праваабаронцам Алесем Бяляцкаму падчас канцэрту ў Стакгольме.
04.04.2013 Алесь Бяляцкі: “Жыву літаратурай” (відэа)
У чаканьні вясны Алесь Бяляцкі жыве літаратурай. У ліставаньні з сябрамі палітвязень іранізуе наконт колькасьці напісаных ім за апошні час за кратамі нататкаў і распавядае пра крыніцы натхненьня.
01.04.2013 «Справа Бяляцкага» ў Гомелі
31 сакавіка, на каталіцкі Вялікдзень, у Гомелі журналіст, супрацоўнік «Радыё Свабода» Валер Каліноўскі прэзэнтаваў сваю кнігу «Справа Бяляцкага».
01.04.2013 У сям'і Алеся Бяляцкага канфіскавалі тэлевізар
Судовы выканаўца з суда Партызанскага раёна Менска Міхаіл Гастэла канфіскаваў у жонкі палітзняволенага кіраўніка праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага тэлевізар.
31.03.2013 Бабруйск: Кніга пра Алеся Бяляцкага прэзентавана непадалёку ад калоніі, дзе ўтрымліваецца палітвязень (фота)
У Бабруйску 30 сакавіка адбылася прэзентацыя кніг "Справа Бяляцкага" і "Асвечаныя беларушчынай". Першую кнігу прэзентаваў яе аўтар, журналіст "Радыё Свабода" Валеры Каліноўскі. Ён прапанаваў напісаць калектыўнае віншаванне Бяляцкаму з Вялікаднем. Вялікі ліст з цёплымі словамі паляцеў у бабруйскую калонію ў той жа дзень.
30.03.2013 Алесь Бяляцкі. З чаго пачалася мая беларускасьць. Частка 5
“Улетку 1979 года я пісаў адкрыты ліст у абарону беларускай мовы. Я не разумеў, чаму так мала ў нашым жыцьці месца для беларускай мовы … Але калі я прачытаў свой ліст, я зразумеў, хоць ніхто мне гэтага не тлумачыў і не засьцерагаў, што калі я пашлю напісанае, то наўрад ці паступлю на філфак…”
29.03.2013 Алесь Бяляцкі. З чаго пачалася мая беларускасьць. Частка 4
"Неперадавальнае адчуваньне ахапіла мяне. Тут, на сьветлагорскіх танцульках, сустрэць чалавека, які чытае беларускія кніжкі, і якраз тыя кніжкі, якія трэба чытаць! ... Я ўпершыню адчуў, што я не адзін, ... што ёсць людзі, якія думаюць акурат як я".
29.03.2013 Канадскі літаратар Норман дэ Бэльфёй «парадніўся» з Алесем Бяляцкім
Палітвязень у гэтым месяцы атрымаў пасланне з канадскай правінцыі Квебек. «Мае думкі, мая салідарнасць і брацкія да Вас пачуцці ідуць услед за Вамі ў Вашых выпрабаваннях!» - піша Норман дэ Бэльфёй у прысвячэнні ў сваім паэтычным зборніку, які перадаў Алесю Бяляцкаму.
28.03.2013 Наталля Пінчук: Палецкіс павінен паказаць карты
Cітуацыя з палітвязнямі ў лепшы бок не мяняецца і наўрад зменіцца. Пра гэта ў інтэрв'ю сайту charter97.org заявіла Наталля Пінчук, жонка палітычнага вязня Алеся Бяляцкага.
28.03.2013 Алесь Бяляцкі. З чаго пачалася мая беларускасьць. Частка 3
"Уладзімір Караткевіч паказаў чароўны і таямнічы сьвет схаванай ад мяне, амаль страчанай радзімы. Я сьніў і трызьніў аб гэтай Беларусі, я пачаў ганарыцца тым, што я беларус, ганарыцца сваім калісьці слаўным народам, сваёй краінаю. І гэта быў правільны гонар. Ён узьнік не на пачуцьці перавагі і нелюбові да іншых. А на разуменьні таго, што мы – ня горшыя, што і мы маем чым ганарыцца, што паказаць усяму сьвету. "
27.03.2013 Алесь Бяляцкі. З чаго пачалася мая беларускасьць. Частка 2
"Упершыню ад мяне патрабавалася самастойна вызначыцца з нацыянальнасьцю ў 14 гадоў, атрымліваецца, у 1976 годзе, калі мы хадзілі ў ваенкамат і афармлялі прыпісное пасьведчаньне. Афіцэр, які запаўняў бланк, спытаўся ў мяне: “Нацыянальнасьць?” “Беларус”, - адказаў я. А калі выйшаў з ваенкамату, яшчэ некалькі разоў сам сабе прагаварыў: беларус. Дагэтуль я ніколі ні сабе ні іншым не адказваў на гэтае пытаньне. А вось зараз я цьвёрда ведаў: я – беларус".