Навіны на тэму: крымінальная справа Алеся Бяляцкага

Гарадзенскія праваабаронцы да другой гадавіны зняволення Алеся Бяляцкага падалі заяўку на пікет

19.07.2013 Гарадзенскія праваабаронцы да другой гадавіны зняволення Алеся Бяляцкага падалі заяўку на пікет

Заяўка на правядзенне інфармацыйнага пікету ў гарадскім Каложскім парку, якую падпісалі Віктар Сазонаў, Раман Юргель і Уладзімір Хільмановіч, пададзена на 4 жніўня – дзень, калі быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі.

У Гомелі заяўлена вулічнае шэсце ў падтрымку Алеся Бяляцкага

16.07.2013 У Гомелі заяўлена вулічнае шэсце ў падтрымку Алеся Бяляцкага

15 ліпеня ў Гомельскі гарвыканкам пададзена калектыўная заяўка на правядзенне 4 жніўня ў абласным цэнтры вулічнага шэсця ў падтрымку палітычна зняволенага праваабаронцыАлеся Бяляцкага.

Алесь Бяляцкі не верыць у сваё хуткае вызваленне

12.07.2013 Алесь Бяляцкі не верыць у сваё хуткае вызваленне

Пра гэта ён напісаў у лісце да Тамары Мацкевіч, намесніцы старшыні Таварыства беларускай школы. Аднак палітвязень, нягледзячы на няпростыя ўмовы ў калоніі №2 у Бабруйску, на абмежаванні ў праве на спатканні, трымаецца добра.

“Ніякае дабрадзейснае дзеяньне не зьяўляецца такім самым дабрадзейсным у вачах нашых сяброў і нашых ворагаў, якім яно ўяўляецца нам самім”

11.07.2013 “Ніякае дабрадзейснае дзеяньне не зьяўляецца такім самым дабрадзейсным у вачах нашых сяброў і нашых ворагаў, якім яно ўяўляецца нам самім”

Праваабаронца-палітвязень Алесь Бяляцкі ў ліставаньні з калегамі разважае над пытаньнем узаемадачыненьняў “правы чалавека - ўлада”.

Сivil Rights Defenders: Дашліце паведамленне Алесю Бяляцкаму!

09.07.2013 Сivil Rights Defenders: Дашліце паведамленне Алесю Бяляцкаму!

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Сivil Rights Defenders праводзіць акцыю “Дашліце паведамленне Алесю Бяляцкаму да 12 ліпеня”

Алесь Бяляцкі пра Васіля Быкава: “Беларусы маюць свайго Апостала”

19.06.2013 Алесь Бяляцкі пра Васіля Быкава: “Беларусы маюць свайго Апостала”

“Вялікі чалавек, адзін з бацькоў беларускай нацыі, геніяльны пісьменьнік, які ўзьняў пытаньні быцьця і існаваньня беларускага народу на пазазямны, усяленскі ўзровень... Ягоныя мастацкія і грамадзкія погляды могуць і павінны быць узорам для нас і для наступных пакаленьняў. Беларусы маюць свайго Апостала. Нам ёсць у каго вучыцца, як нам належыць жыць”, - піша Алесь Бяляцкі з нагоды дня нараджэньня беларускага пісьменьніка і грамадзкага дзеяча Васіля Быкава.

МЗС не пажадаў пачуць праваабаронцу

07.06.2013 МЗС не пажадаў пачуць праваабаронцу

Намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч атрымаў з МЗС адказ на свой зварот адносна невыканання дзяржавай рашэння Працоўнай групы па адвольных затрыманнях ААН па справе кіраўніка арганізацыі Алеся Бяляцкага.

Алесь Бяляцкі пераабраны віцэ-прэзідэнтам FIDH

27.05.2013 Алесь Бяляцкі пераабраны віцэ-прэзідэнтам FIDH

27 траўня ў межах 38-га Кангрэсу Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) беларускі праваабаронца-палітвязень Алесь Бяляцкі, віцэ-прэзідэнт FIDH, пераабраны на сваёй пасадзе.

“Свабоду Алесю!” – на вуліцах Стамбула (дадаліся фота)

23.05.2013 “Свабоду Алесю!” – на вуліцах Стамбула (дадаліся фота)

Удзельнікі 38-га Кангрэсу Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), які сёння распачаўся ў Стамбуле, зладзілі шэсце з патрабаваннем вызвалення сваіх калегаў-палітвязняў – беларуса Алеся Бяляцкага, віцэ-прэзідэнта FIDH, і бахрэйнца Набіла Раджаба, намесніка генеральнага сакратара FIDH.

Front Line Defenders выступае супраць парушэння ўмоваў зняволення Алеся Бяляцкага

21.05.2013 Front Line Defenders выступае супраць парушэння ўмоваў зняволення Алеся Бяляцкага

Праваабарончая арганізацыя Front Line Defenders 20 траўня распаўсюдзіла заяву з нагоды новых выпадкаў выкарыстання дысцыплінарных захадаў з боку адміністрацыі калоніі ў дачыненні да палітвязня Алеся Бяляцкага.

У Бярозе з’явіліся ўлёткі “Свабоду Бяляцкаму” (фота)

20.05.2013 У Бярозе з’явіліся ўлёткі “Свабоду Бяляцкаму” (фота)

Так адрэагавалі неабыякавыя грамадзяне на ціск на старшыню Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага, які знаходзіцца ў зняволенні ў калоніі №2 г.Бабруйску. Праваабаронцу да жніўня забаранілі харчовыя перадачы, яшчэ раней ён быў пазбаўлены спатканняў са сваякамі.

Праваабаронцы нагадваюць МЗС пра задачы адносна выканання дзяржорганамі  міжнародных дамоваў Рэспублікі Беларусь

17.05.2013 Праваабаронцы нагадваюць МЗС пра задачы адносна выканання дзяржорганамі міжнародных дамоваў Рэспублікі Беларусь

17 траўня намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч накіраваў міністру замежных спраў Беларусі Уладзіміру Макею зварот у сувязі з невыкананнем беларускай дзяржавай рашэння Працоўнай групы па адвольных затрыманнях ААН у справе Алеся Бяляцкага.

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў патрабуе ад МЗС Беларусі выканання рашэння ААН у справе Алеся Бяляцкага

17.05.2013 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў патрабуе ад МЗС Беларусі выканання рашэння ААН у справе Алеся Бяляцкага

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў звярнулася з адкрытым лістом да міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з патрабаваннем аб выкананні рашэння Працоўнай групы па адвольных затрыманнях ААН у справе праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

Алеся Бяляцкага на паўгода пазбавілі прадуктовых перадач

16.05.2013 Алеся Бяляцкага на паўгода пазбавілі прадуктовых перадач

Пра гэта жонка палітвязня Натальля Пінчук даведалася 16 траўня, калі наведала бабруйскую калонію.

16.05.2013 Алесь Бяляцкі не спадзяецца на хуткае вызваленне

Палітзняволены кіраўнік праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі не спадзяецца на хуткае вызваленне і ўвесь вольны час у турме прысвячае творчай працы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства