Навіны на тэму: крымінальная справа Алеся Бяляцкага
26.03.2013 Алесь Бяляцкі. З чаго пачалася мая беларускасьць. Частка 1
"Захапленьне беларушчынай у савецкія часы непазьбежна і аб’ектыўна падводзіла людзей да крытычнага асэнсаваньня рэчаіснасьці. А нязгода і пратэст штурхалі да дзеяньня. Гэтым шляхам прайшоў багата хто з актывістаў беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху ў 80-я гады..."
25.03.2013 Ідэолаг адкрытай беларушчыны (відэа)
"Сёньня, калі ў беларускім асяродку ідуць жорсткія палемікі, дыскусіі і нават сваркі, нашаму грамадству не стае такога чалавека - які проста паглядзеў бы на гэта ўсё са сваёй абаяльнай усьмешкай, проста рабіў бы справу, далей аб’ядноўваў людзей, рушыў у будучыню...”
07.03.2013 Фундацыя ДПЧ заклікае ў ААН вызваліць Алеся Бяляцкага
У сваім выступе 5 сакавіка 2013 г. у Радзе па правах чалавека Фундацыя дамоў правоў чалавека заклікала ўлады Беларусі неадкладна і безумоўна вызваліць Алеся Бяляцкага, зняць усе абвінавачанні супраць яго і цалкам рэабілітаваць яго.
02.03.2013 Amnesty International: Каля ста тысяч людзей выступілі ў падтрымку Алеся Бяляцкага (ФОТА)
Агулам людзьмі з 36 краінаў было прынята 104,731 мераў у падтрымку вязня сумлення Алеся Бяляцкага. Такія вынікі Марафону па напісанні лістоў Amnesty International, які прайшоў па ўсім свеце.
14.02.2013 Алесь Бяляцкі на паўгады пазбаўлены спатканняў
Алесь Бяляцкі пазбаўлены спатканняў, якія ён мусіў атрымаць у бліжэйшыя паўгады. Гэтую інфармацыю 13 лютага пацвердзіла адміністрацыя Бабруйскай калоніі № 2, дзе ўтрымліваецца палітвязень.
08.02.2013 Алесь Бяляцкі: “Ніколі не забуду лязгат цяжкіх жалезных турэмных дзьвярэй”
“Імі былі адрэзаныя і будучыня і мінулае. А ты заставаўся ў цяперашнім часе, без мінулага і будучага. Толькі з ахоўнікам, у руках якога быў ключ”, - напісаў палітвязень у дзень, калі мінула паўтары гады з дня ягонага арышту.
08.02.2013 Выйшла кніга Алеся Бяляцкага, падрыхтаваная за кратамі
Выйшла кніга палітвязьня Алеся Бяляцкага «Асьвечаныя беларушчынай», у якую ўвайшлі яго літаратуразнаўчыя артыкулы і эсэ. Укладаньне кнігі Алесь Бяляцкі пачаў у 2011 годзе на волі, а пасьля арышту працягнуў працу за кратамі — у турмах у Менску, Жодзіне і Бабруйску.
02.02.2013 Беларус Алесь Бяляцкі зноў вылучаны на Нобелеўскую прэмію міру
Упершыню наш суайчыннік трапляе ў спіс кандыдатаў на прэстыжную прэмію за заслугі перад чалавецтвам некалькі гадоў запар.
01.02.2013 Зацемкі з няволі. Пра мову эмоцыяў і пачуцьцяў
З літоў Алеся Бяляцкага з бабруйскай калоніі. "Сярод паштовак адна, канадская, кінулася ў вочы надпісам. Самаробная, просьценькая, яна падпісаная па-руску, але на вельмі правільнай, сапраўднай рускай мове: “Храните надежду!” Хаця большасьць беларусаў размаўляюць на рускай мове, мала хто мог бы так выказацца: “Храните надежду!”..."
01.02.2013 Зацемкі з няволі. Пра ластавак у зоне
З лістоў Алеся Бяляцкага з бабруйскай калоніі. "Гэтых летніх птахаў багата тут, у зоне. Яны селяцца пад падваконьнікамі розных паверхаў нашай казармы, лепяць гнёзды пад сутарэньнямі бетоннай столі ў вялікім цаху на “промцы”. І зараз, зімою, бяз іх сумна і няўтульна".
01.02.2013 Алесь Бяляцкі: “Гэтыя словы - не толькі для мяне аднаго”
Хоць спаў святочны ажыятаж, у некаторыя дні палітвязень атрымлівае каля ста карэспандэнцыяў. Геаграфія людской салідарнасьці па-ранейшаму шырокая – Польшча, Галандыя, Нямеччына, Швецыя, Швейцарыя, Бельгія, Люксембург, Аўстрыя, Чэхія, Ісландыя, ЗША, Ірландыя, Канада, Японія, Кенія…
29.01.2013 Наталля Пінчук: Атрымала паштоўку ад Алеся дакладна ў дзень народзінаў
Палітзняволены кіраўнік праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі на дзень народзінаў сваёй жонкі даслаў ёй самаробную віншавальную паштоўку. Паштоўка прыйшла дакладна ў дзень народзінаў - 28 студзеня, -- распавяла Наталля Пінчук.
23.01.2013 Алесь Бяляцкі. “Зацемкі з няволі”
Пад агульнай назвай “Зацемкі з няволі” сабраныя рознага кшталту ўспаміны, развагі, лірычныя адступленні з лістоў кіраўніка ПЦ "Вясна" Алеся Бяляцкага, дасланых з бабруйскай калоніі ў сьнежні 2012 – студзені 2013.
23.01.2013 Зацемкі з няволі. Пра “жывога класіка” Максіма Танка
З лістоў Алеся Бяляцкага з бабруйскай калоніі. "Некалькі разоў я сустракаўся з ім у другой палове 80-х гадоў... І тады я паглядаў на яго як на жывога класіка, які вываліўся з Хрэстаматыі беларускай савецкай літаратуры і немаведама што робіць у імкліва зьмяняючымся часе. Зараз вось, чытаючы некаторыя вершаваныя радкі, напісаныя ім у маладосьці, калі яму было крыху за дваццаць, я злавіў сябе на думцы, што калі б мы былі з Максімам Танкам равесьнікамі, дык я, хутчэй за ўсё, пабіўся б з ім..."
23.01.2013 Зацемкі з няволі. Тапанімічныя
З лістоў Алеся Бяляцкага з бабруйскай калоніі. "Чытаючы беларускія лісты і паштоўкі, я зьвярнуў увагу на тое, што назвы менскіх вуліцаў набываюць усё больш і больш людзкае гучаньне... А вось ад назваў вуліцаў з розных іншых беларускіх гарадоў крывіць мяне, як ад аскоміны".