viasna on patreon

У сям'і Алеся Бяляцкага канфіскавалі тэлевізар

2013 2013-04-01T08:47:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Судовы выканаўца з суда Партызанскага раёна Менска Міхаіл Гастэла канфіскаваў у жонкі палітзняволенага кіраўніка праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага тэлевізар. Па словах Наталлі Пінчук, тэлевізар першы раз быў апісаны супрацоўнікамі Дэпартаменту фінансавых расследаванняў амаль два гады назад.

Наталля Пінчук:

- Прыходзіў судовы выканаўца, каб трэці раз скласці акт вопісу на арыштаваную маёмасць. У дадзеным выпадку, на тэлевізар. Гэты акт быў складзены і тэлевізар канфіскавалі. Папярэдне гэты тэлевізар быў апісаны падчас вобшуку, які праводзілі супрацоўнікі ДФР яшчэ 4 жніўня 2011 года. У далейшым ён быў апісаны Партызанскім судом 15 сакавіка 2012 года. 

Дзеянні судовага выканаўца выклікалі ў Наталлі Пінчук некалькі заўвагаў. Канфіскацыя тэлевізара была чамусьці аформлена на бланку вопісу маёмасці. Выканаўца спачатку не дазваляў запісаць заўвагу пра гэта ў адпаведнай графе. Аднак, пасля рашучых пратэстаў Наталлі Пінчук, пагадзіўся на афармленне заўвагі.

Жонка палітзняволенага расцэньвае сітуацыю як працяг ціску на Алеся Бяляцкага. У паводзінах беларускіх уладаў яна не бачыць ніякіх зменаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства