viasna on patreon

"Здымаў на тэлефон, у справе — кінуў палку ў АМАП". Як пінчука абвінавачваюць у масавых беспарадках

2020 2020-09-15T15:23:42+0300 2022-04-21T09:46:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bagnovec_raman.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

36-гадовага Рамана Багнаўца абвінавачваюць ва ўдзеле масавых беспарадках у Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня. Сам Раман да арышту працаваў маналітчыкам у Мінску, а ў Пінск прыехаў напярэдадні выбараў па сямейных справах: трэба было аформіць дакументы пасля смерці маці. Сястра Рамана распавяла "Вясне", як яе брат аказаўся фігурантам справы аб масавых беспарадках.

Раман Багнавец. Фота з прыватнага архіва сястры
Раман Багнавец. Фота з прыватнага архіва сястры

"У нядзелю Рома нікуды не збіраўся. Але 9-га жніўня ў абед адключылі інтэрнэт, таму ён вырашыў прагуляцца ў горад. Як піша Рома цяпер у лістах, з 20:30 да 24:00 ён сядзеў у піцэрыі. Але потым яму стала цікава, што адбываецца ў цэнтры горада, і ён пайшоў да гарвыканкаму.

У інтэрнэце ёсць відэа, на якім відаць, што ён проста здымаў тое, што адбываецца на тэлефон. На відэа Раман у чырвонай масцерцы NIKE з капюшонам і ў чырвонай кепцы на 2:06 хвіліне злева здымае на тэлефон падзеі таго вечара. Але ў ягонай крымінальнай справе напісана — кінуў палку ў АМАП".

Калі сястра Рамана пачула каля 12 ночы крыкі на вуліцы Леніна ў Пінску, то адразу патэлефанавала брату, каб пераканацца, што з ім усё добра. Гэта была іх апошняя тэлефонная размова да гэтага часу.

"Я тэлефаную Роме і яшчэ выразней чую скандавання. Кажу, каб ён хутка ішоў дадому. А ён мне: "Вось даздымаю, што тут пачынае рабіцца, каб потым адправіць гэта ў міжнародны суд". Я так зразумела, што ў той момант яшчэ больш АМАПу пачала падцягвацца туды.

Праз 5 хвілін ён стаў недасяжны.

Па гарачых слядах, пакуль яшчэ дзяжурным у нас у ГАУС не намякнулі, што трэба маўчаць, мне паведамілі, што яго затрымалі. Потым нікому са сваякоў затрыманым на акцыі не давалі наогул інфармацыю".

Раману прад'явілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса ("Масавыя беспарадкі"). Пасля ўзбуджэння крымінальнай справы яго змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання ў Баранавічах. Па словах яго сястры, адвакат да яго змог трапіць толькі праз тыдзень — 18 жніўня. Сястры стала вядома, што Рамана моцна збілі пры або пасля затрымання:

"Ён ад таліі да сярэдзіны ікры ўвесь сіні, але ад экспертызы чамусьці адмовіўся".

 Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала 4 верасня Рамана Багнаўца палітычным зняволеным. 

"Самае крыўднае, што чалавек павольна, але ўпэўнена ішоў да сваёй мэты. У гэтым годзе павінен быў здаваць дом, аб'ездзіў палову Еўропы, па маладосці ў непрыемнасці не трапляў, а тут родная дзяржава так жорстка ламае лёс", — кажа сястра.

Раман Багнавец. Фота з прыватнага архіва сястры
Раман Багнавец. Фота з прыватнага архіва сястры

Адрас для лістоў: СІЗА-6, вул. Брэсцкая, 258 у, г. Баранавічы, 225413

Гісторыі іншых палітвязняў па падзеях 9-13 жніўня:

У Беларусі чатыры жанчыны-палітзняволеныя. За што іх пераследуе дзяржава?

Па стане на раніцу 10 верасня ў Беларусі налічваецца 55 палітычных зняволеных. Чатыры з іх — жанчыны. «Вясна» сабрала гісторыі палітычных зняволеных жанчын Беларусі.

"Штаб на 17-м паверсе гасцініцы "Беларусь". За што дзяржава пераследуе дваіх сяброў?

"Вясна" працягвае распавядаць пра людзей, якія пераследуюцца ў нашай краіне па палітычных матывах. Аднымі з такіх з'яўляюцца сябры 28-гадовы айцішнік Андрэй Пазняк і 29-гадовы прадпрымальнік Антон Бяленскі. Расказваем гісторыю палітвязняў Андрэя Пазняка і Антона Бяленскага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства