Крымінальныя справы заведзены на youtube-блогераў Сяргея Пятрухіна і MozgON
Па інфармацыі, якую праваабаронцу "Вясны" Уладзіміру Вялічкіну паведаміў следчы, 25 чэрвеня брэсцкі блогер Сяргей Пятрухін дастаўлены ў ізалятар часовага ўтрымання Мінска. Ён, як і Сяргей Ціханоўскі і яшчэ як мінімум 10 чалавек, затрыманы ў межах крымінальнай справы па арт. 342 КК РБ, звязанай з падзеямі ў Гродна 29 траўня.
Цягам трох дзён яму можа быць прадʼяўлена абвінавачванне. Калі гэта здарыцца, то блогера перавядуць у СІЗА.
Дапоўнена: 26 чэрвеня ў доме ў маці блогера адбыўся ператрус, але нічога канфіскавана не было.
Ёсць падставы мяркаваць, што арыштаваны на 15 сутак блогер і прэс-сакратар ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Аляксандар Кабанаў таксама праходзіць па гэтай справе. Але ў СІЗА-1 адмаўляюць яго прысутнасць там.
Таксама праваабаронцам вядома, што крымінальная справа заведзена ў дачыненні да блогера Уладзіміра Цыгановіча (MozgON). Артыкул пакуль высвятляецца. Цыгановіч пераведзены ў СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага.
Нагадаем, што ў межах "справы Ціханоўскага" па арт. 342 КК РБ затрымана як мінімум 11 чалавек. Напярэдадні стала вядома, што крымінальную справу па тым жа артыкуле завялі на Ігара Лосіка - адміністратара тэлеграм-канала "Беларусь головного мозга" і фрылансера-кансультанта "Радыё Свабода". На дадзены момант Лосік знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання на вуліцы Акрэсціна ў Мінску.
Чытаць па тэме:
![]()
На адміністратара telegram-канала «Беларусь головного мозга» заведзена крымінальная справа
![]()
На блогера са Слуцку Няронскага завялі крымінальную справу
![]()
Крымінальная справа Ціханоўскага. Храналогія падзей
![]()
Заява праваабарончых арганізацый Беларусі па "справе Ціханоўскага"
![]()
Як падтрымаць палітвязняў па "справе Ціханоўскага"? Пяць спосабаў