Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'ера анлайн — па любых са спасылак тут.
Хроніка: Брэсцкаму актывісту Дзмітрыю Бекалюку прысудзілі 15 сутак арышту, але нядзельная акцыя супраць завода АКБ працягнулася. Ужо трэцяе шэсце запар мае не толькі экалагічную, але і палітычную скіраванасць. А ў дачыненні да праваабаронцы Алены Маслюковай, якая займаецца абаронай экалагічных правоў у Светлагорсу, распачата праверка па крымінальнай справе. У Беларусі прайшоў рэспубліканскі суботнік, але праваабаронцы нагадваюць, што гэта — прымусовая праца.
Падзея: 26 красавіка Праваабарончы цэнтр "Вясна" адзначае свой 24 дзень народзінаў. Як гэта звязана з Чарнобыльскім шляхам? Якім быў час у 90-я гады, калі “Вясна” узнікала? Пра гэта распавядзе яе старшыня Алесь Бяляцкі.
Каментар: “Мы вымушаны крычаць SOS!!!” У інтэрнаты ды іншыя закрытыя сацыяльныя установы пранік COVID-19. Гэта можа прывесці да катастрофы, бо менавіта там сышліся ўсе фактары, прыдатныя да распаўсюду каронавірусу: сталы ўзрост жыхароў, слабое здароўе, закрытая арганізацыя прасторы ды шчыльнае яе засяленне (у інтэрнатах можа пражываць і да 800 чалавек). Кіраўніцтва прымае некаторыя захады для рэагавання, але іх цалкам не дастаткова. Пра ўсё гэта распавядзе дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі.
У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні Intelligency.