viasna on patreon

Людзі з псіхічнымі расстройствамі. Другі выпуск падкаста "Вясна прыйдзе" Аўдыё

2020 2020-04-11T23:23:00+0300 2020-06-13T18:31:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ikonka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падрыхтавалі для вас другі выпуск праваабарончага падкаста "Вясна прыйдзе" пра людзей з псіхічнымі расстройствамі. Стыгмы, "псіхі" і закрытыя лякарні.

Як часта мы чулі выраз кшталту: "Ён псіх і яго трэба ізаляваць ад грамадства"? Але гэта — стыгматызацыя.

Чаму яна існуе? І чаму ў нашай мове мы выкарыстоўваем словы "псіхоз" і "Навінкі" у якасці абразаў і жартаў? А як пры гэтым жывуць людзі, якія з'яўляюцца носьбітамі псіхічных хваробаў?

  • Павел Лотвін працаваў у школе настаўнікам, але калі захварэў, бацькі спужаліся: "як ён будзе вучыць нашых дзяцей"?
  • Анастасія крыху больш за месяц правяла ў РНПЦ псіхічнага здароўя (Навінкі). "Людзі гінуць за кіпень" — такую антыўтопію хацела яна напісаць пасля таго, як выйшла. Але дзяўчына можа распавесці і пра больш жортскія моманты: у Навінках яна пабачыла псіхалагічны і сэксуальны гвалт і "абсалютную ўладу санітараў".

Што яшчэ будзе ў падкасце:

  • урач-спецыяліст у сферы псіхічнага здароўя Сяргей Сакалоў распавядзе, як выглядаюць стыгмы ў вачах беларуса (спадзяемся, што не ў кожнага).
  • псіхіятр Канстанцін Мінкевіч ускрые ўнутраныя механізмы дзяржаўнай псіхадапамогі: шпіталізуюць не заўсёды па пратаколу...

Пачуем галасы і іншых людзей.

Дзякуем Клубнаму дому "Открытая душа" за іх працу, а таксама  Цэнтру развіцця эфектыўнай камунікацыі "Жывая бібліятэка" і ініцыятыве "Тендер на гендер" — менавіта падчас іх мерапрыемстваў мы сустрэлі некаторых герояў падкаста.

ВАЖНА: у падкасце апісана тое, як быць не павінна. Не заўсёды ў "Навінках" усё бывае так дрэнна. Але калі вы сутыкнуліся з парушэннем правоў, то тут можна атрымаць бясплатную юрыдычную дапамогу (звяртацца могуць людзі з псіхічнымі растройствамі і іх сваякі).

Падпісвайцеся на падкаст "Вясна прыйдзе" на Soundcloud, каб атрымліваць паведамленні пра новыя выпускі!

Выпуск таксама можна паслухаць на youtube.

“Вясна прыйдзе”: людзі з інваліднасцю. Выпуск №1

З чым жывуць прадстаўнікі ўразлівых груп, ці абараняе іх дзяржаўны механізм, што можна пабачыць падчас знаходжання ў закрытых установах? Пра гэтае і шмат-шмат іншае — у падкасце Праваабарончага цэнтру "Вясна"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства