Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'ера анлайн — па любых са спасылак тут.
Хроніка: Журналіста Сяргея Сацука вызвалілі з-пад варты, крымінальная справа Піліпа Шаўрова, які пафарбаваў рукі помніку Пушкіна, перададзена ў суд. Грамадзянская супольнасць самаарганізоўваецца, каб дапамагаць людзям падчас пандэміі каронавірусу — гэта абавязальніцтва дзяржавы.
Каментар эксперта: Які я ж змены адбыліся ў пастанове Савета міністраў аб масавых мерапрыемствах і што яны азначаюць на практыцы? Тыя, хто іх прымаў, хацеў нашкодзіць ці наадварот? На пытанні адкажа праваабаронца ПЦ “Вясна” Наталля Сацункевіч.
Ці можа чалавек адмовіцца ад шпіталізацыі? Ці варта выпусціць з месцаў зняволення людзей падчас пандэміі? Пра правы чалавека і каронавірус распавядзе юрыст ПЦ “Вясна” Павел Сапелка.
Асоба: Студэнтку і асістэнтку каардынатара адукацыйна-асветніцкіх праграм Беларускай Праваабарончай Школы Дар’ю Рублеўскую адвезлі ў лякарню, бо падазравалі каронавірус. У выніку тэст быў адмоўным, але ў яе суседкі па палаце тэст апынуўся станоўчым. І такім чынам Дар’я стала кантактам першага ўзроўню дзякуючы самой лякарні.
У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні NEVMA.