Суд задаволіў патрабаванні Дзмітрыя Серады. Што далей?
Суд Партызанскага раёна г. Мінска цалкам задаволіў патрабаванні скаргі Дзмітрыя Серады на пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце незаконнага ўварвання ў кватэру мінчука і яго зьбіцьцю супрацоўнікамі АМАП пры затрыманні.
Судовае пасяджэння пачалося 13 сакавіка 2020 года. У сваёй скарзе Дзмітрый Серада абапіраўся на рашэнне суда Заводскага раёна г. Мінска, які раней задаволіў іскавыя патрабаванні па кампенсацыі матэрыяльнай шкоды за выбітыя вокны і дзверы, а таксама выдаткі на лячэнне – і гэта азначае, што пранікненне ў кватэру Серады і яго затрыманне ажыццяўляліся незаконна.
Акрамя таго, Дзмітрый прасіў у сваёй скарзе адмяніць пастанову старэйшага следчага аддзела па расследаванні злачынстваў супраць інтарэсаў службы і парадку выканання воiнскага абавязку следчага ўпраўлення УСК Рэспублікі Беларусь па г. Мінску М. Кіслага аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы.
16 сакавіка суд Заводскага раёна г. Мінска задаволіў усе патрабаванні Дзмітрыя Серады. Гэта значыць, што пастанова рашэння суда будзе накіравана ў Следчы Камітэт.
"Калі суд нас падтрымаў, то гэта азначае, што ўсе нашы патрабаванні правамерныя. Але пытанне ў тым, што крымінальная справа не хочуць ўзбуджаць. Яны ж як у мінулым годзе не хацелі, так і цяпер", – адзначыў Дзмітрый Серада.
Таксама мінчанін распавёў, што пры падрыхтоўцы да судовага пасяджэння ён наведваў разам са сваёй абаронцай Следчы Камітэт і "тры тыдні запар па некалькі гадзін кожны дзень вывучалі матэрыялы справы, якія не давалі скапіяваць". Усяго ў справе Дзмітрыя Серады назбіралася тры тамы, а колькасць старонак пераваліла за тысячу.
Нагадаем, раніцай 4 жніўня 2016 года ў кватэру Дзмітрыя Серады, выбіўшы ўваходныя дзверы і шкло балконных дзверэй у кухні, уварваліся невядомыя ў масках, паклалі яго тварам у падлогу, заламалі рукі за спіну, апранулі кайданкі і, працягнуўшы збіваць ў спецаўтатранспарце, даставілі ў РУУС Заводскага раёна Мінска. Затрыманы быў дапытаны ў якасці падазраванага ў хуліганстве на падставе ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса і адпушчаны толькі на наступны дзень, паколькі ў следчага «адпалі падставы для далейшага ўтрымання яго пад вартай».
На працягу трох гадоў Дзмітрый Середа атрымаў сем адмоваў ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць АМАПаўцаў, якія відавочна пры яго затрыманні перавысілі паўнамоцтвы. І толькі 23 ліпеня 2019 года суд Партызанскага раёна пастанавіў задаволіць скаргу Дзмітрыя Серады, адмяніць пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, а матэрыялы адправіць на дадатковую праверку. 19 жніўня яму зноў адмовілі ва ўзбуджэнні справы, аднак усяго праз два дні, 21 жніўня, гэтае рашэнне было адменена і пачалася новая праверка па справе Серады. Меркавана, гэта звязага з нашумелай нарадаў у Аляксандра Лукашэнкі 20 жніўня, падчас якой ён жорстка крытыкаваў метады дзейнасці прадстаўнікоў праваахоўных органаў.