viasna on patreon

Суд задаволіў патрабаванні Дзмітрыя Серады

2019 2019-09-11T10:57:31+0300 2019-09-11T11:16:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/serada_dzmitry-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзмітрый Серада. Фота: Яўген Ярчак, TUT.BY

Дзмітрый Серада. Фота: Яўген Ярчак, TUT.BY

Раніцай 11 верасня ў судзе Заводскага раёна г. Мінска было агалошана рашэнне па іску збітага супрацоўнікамі АМАП Дзмітрыя Серады і яго сям'і да казны дзяржавы - Міністэрства фінансаў, ГУУС Мінгарвыканкама, МУС і РУУС Заводскага раёна. 

Суддзя Людміла Гедрановіч задаволіла пазоўныя патрабаванні часткова - кампенсаваць матэрыяльную шкоду за зламаныя ўваходныя дзверы, выбітае шкло ў балконных дзвярах, затраты на лячэнне ў псіхатэрапеўтаў, паслугі адваката, дзяржпошліны. Агульная сумма кампенсацыі для Дзмітрыя Серады, яго жонкі і непаўналетняй дачкі склала 2 886 беларускіх рублёў. 

Выплаціць кампенсацыю па пазоўным патрабаванням павінна толькі казна Рэспублікі Беларусь, менавіта ў гэтым і заключаецца частковасць задавальнення па іску. 

Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка, які з самага пачатку дапамагаў пацярпеламу ад незаконных дзеянняў міліцыі Дзмітрыю Серадзе, лічыць, што гэта адназначная перамога.

"Суд разглядзеў довады бакоў, і, нягледзячы на тлумачэнні прадстаўнікоў адказчыкаў, можна сказаць, устанавіў парушэнне правоў Дзмітрыя Серады і яго сям'і на недатыкальнасць жылля і асабістую недатыкальнасць.
Такое рашэнне суда закладае падмурак для далейшых нашых дзеянняў - прыцягнення да крымінальнай адказнасці тых супрацоўнікаў міліцыі і АМАПу, які ўжылі неправамерную сілу і спецсродкі пры затрыманні Дзмітрыя, і патрабаванне кампенсацыі за маральную шкоду, нанесеную яго сям'і. Рухаемся далей"
, - сказаў праваабаронца. 

Як праходзіў суд па іску збітага міліцыяй Дзмітрыя Серады?

10 верасня пачалося асноўнае судовае паседжанне па іску Дмітрыя Серады і яго родных да Міністэрства фінансаў, УУС Заводскага раёна, МУС і ГУУС Мінгарвыканкама аб матэрыяльнай кампенсацыі з-за неправамерных дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі і АМАП падчас жорсткага затрымання 4 жніўня 2016 года.


Нагадаем, раніцай 4 жніўня 2016 года ў кватэру Дзмітрыя Серады, выбіўшы ўваходныя дзверы і шкло балконных дзверэй у кухні, уварваліся невядомыя ў масках, паклалі яго тварам у падлогу, заламалі рукі за спіну, апранулі кайданкі і, працягнуўшы збіваць ў спецаўтатранспарце, даставілі ў РУУС Заводскага раёна Мінска. Затрыманы быў дапытаны ў якасці падазраванага ў хуліганстве на падставе ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса і адпушчаны толькі на наступны дзень, паколькі ў следчага «адпалі падставы для далейшага ўтрымання яго пад вартай».

На працягу трох гадоў Дзмітрый Середа атрымаў сем адмоваў ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць АМАПаўцаў, якія відавочна пры яго затрыманні перавысілі паўнамоцтвы. І толькі 23 ліпеня 2019 года суд Партызанскага раёна пастанавіў задаволіць скаргу Дзмітрыя Серады, адмяніць пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, а матэрыялы адправіць на дадатковую праверку. 19 жніўня яму зноў адмовілі ва ўзбуджэнні справы, аднак усяго праз два дні, 21 жніўня, гэтае рашэнне было адменена і пачалася новая праверка па справе Серады. Меркавана, гэта звязага з нашумелай нарадаў у Аляксандра Лукашэнкі 20 жніўня, падчас якой ён жорстка крытыкаваў метады дзейнасці прадстаўнікоў праваахоўных органаў.


Навіныад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства