viasna on patreon

Да палітвязня Мікіты Емяльянава пусцяць святара

2020 2020-02-18T08:44:30+0300 2020-02-18T08:46:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud-emelianau-05.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікіта Емяльянаў

Мікіта Емяльянаў

Анастасія Емяльянава, маці асуджанага на 7 гадоў калоніі актывіста анархісцкага руху Мікіты Емяльянава, мела спатканне з сынам у СІЗА 17 лютага.

Пра гэта ў Facebook паведаміла  актывістка анархіскага руху Марына Касінерава:

«Мікіта ні аб чым не шкадуе і ў добрым настроі, была вельмі ўсцешаны вялікай падтрымкай у судзе. Знаходзіцца ў камеры на 16 асобаў. Усе людзі раней не былі асуджаныя. Падчас следства да Мікіты спрабаваў трапіць ксёндз, але яго не пусцілі. Цяпер начальніка СІЗА сказаў, што Мікіта атрымае сустрэчу».

Па інфармацыі "Новага Часу", прысудам суда Савецкага раёна Мінска ад 12 лютага 2020 году анархісты Мікіта Емяльянаў і Іван Комар былі асуджаныя на сем гадоў пазбаўлення волі кожны за псаванне маёмасці ў грамадскіх месцах (арт. 341 КК), замах на наўмыснае пашкоджанне маёмасці і наўмыснае пашкоджанне маёмасці, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам (ч.1 арт. 14 ч. 2 артыкула 218 КК, ч. 2 артыкула 218 КК), незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, уражваючае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў (ч. 2 арт. 295-3 КК).

У віну Емельянову і Комару ставілася закідванне лямпачкамі з фарбай фасада будынка Мінскага гарадскога суда ў верасні 2019 года і два эпізоды выкарыстання гаручай сумесі для падпалу дзвярэй следчага ізалятара ў кастрычніку 2019 года ў Мінску.

Мікіта Емяльянаў не адмаўляў свайго ўдзелу ва ўсіх трох акцыях і заявіў, што мэтай яго дзеянняў было прыцягненне ўвагі да палітычных зняволеных у Беларусі, выказванне нязгоды з дзеючай сістэмай і рэпрэсіямі за свабоду меркаванняў.

Праваабаронцы прызналі Емяльянава і Комара палітвязнямі. У прыватнасці, на той падставе, што яны былі асуджаны да празмерна жорсткага пакарання, якое з'яўляецца відавочна непрапарцыйным учыненаму.

Патрабуем неадкладнага перагляду прысуду ў дачыненні да палітвязняў Мікіты Емяльянава і Івана Комара

Лічым неабходным патрабаваць для Мікіты Емяльянава і Івана Комара неадкладнага перагляду прысуду пры захаванні права на справядлівае судовае разбіральніцтва і ліквідацыі пералічаных парушэнняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства