viasna on patreon

Актывістаў “Народнай грамады” будуць судзіць за акцыю ў Полацку за незалежнасць Дапоўнена

2020 2020-01-17T12:01:59+0300 2020-01-17T17:24:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/akciya_polack_2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя ў падтрымку незалежнасці ў Полацку 4 студзеня. Фота з Facebook

Акцыя ў падтрымку незалежнасці ў Полацку 4 студзеня. Фота з Facebook

Чацвёртага снежня ў Полацку актывісты «Народнай грамады» зладзілі пікет у падтрымку незалежнасці Беларусі. Неўзабаве іх пачала расшукваць міліцыя Полацка.

Некаторыя ўдзельнікі акцыі атрымалі позвы ў полацкую міліцыю, некаторым з міліцыі тэлефанавалі. Супрацоўнікі міліцыі спрабавалі індэнтыфікаваць асобаў на фотаздымку, распавёў Юрый Касач, жыхар Наваполацку для "Радыё Рацыя".

"Яны спрабавалі “разгаварыць” мяне на сваю тэму. Пыталіся: “Што такое незалежнасць для вас?” Я адказаў, што незалежнасць для мяне – гэта падпарадкаванне закону, і што міліцыянты павінны лавіць бандытаў. Бо іх канчатковая мэта – гэта каб я паболей распавёў пра іншых людзей, якіх хочуць пакараць, гэтаксама як і мяне".

На дадзены момант праваабаронцам вядома, што будуць судзіць чатырох актывістаў.

  • Парчынскага Яўгенія (24 студзеня, верагодна, суд Новополоцка),
  • Парчынскага Вячаслава (11.00, 24 студзеня, суд Полацка і Полацкага раёна).
  • Валяева Ігара (12 00, 24 студзеня, суд Наваполацка)
  • Аглушэвіч Святланай (10.00, 24 студзеня, суд Полацка і Полацкага раёна).
  • Касачом Юрыем (10.30, 24 студзеня, суд Наваполацка)
  • Зуевым Андрэем (14.30, 24 студзеня, суд Наваполацка)

Пікет за незалежнасць адбыўся каля Сафійскага сабору. Актывісты трымалі ў руках бел-чырвона-белыя сцягі і літары, з якіх склалі слова «незалежнасць».

Суды за акцыі ў падтрымку незалежнасці не спыняюцца. Расклад на студзень

Праваабаронцам сталі вядомыя новыя даты судоў за акцыі ў падтрымку незалежнасці, якія праходзілі ў Мінску на працягу снежня 2019 года.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства