Суды за акцыі ў падтрымку незалежнасці. Расклад на пачатак лютага Дапоўнена
Праваабаронцам сталі вядомыя новыя даты судоў за акцыі ў падтрымку незалежнасці, якія праходзілі ў Мінску на працягу снежня 2019 года. Мы зноў склалі спіс судовых пасяджэнняў па сумнавядомым артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве), якія мусяць адбыцца бліжэйшым часам.
6 лютага
Мінск, суд Партызанскага раёна
10.00 - Вячаслаў Сіўчык, арт. 23.34 КаАП (працяг суда). Суддзя - Іван Неўмяржыцкі. Перанос суда на 10 лютага.
7 лютага
Мінск, суд Партызанскага раёна
09.30 - Вячаслаў Сіўчык, арт. 23.34 КаАП (працяг суда).
10 лютага
Мінск, суд Партызанскага раёна
10.00 - Вячаслаў Сіўчык, арт. 23.34 КаАП (працяг суда). Суддзя - Іван Неўмяржыцкі.
10.30 - Вячаслаў Сіўчык, арт. 23.34 КаАП (працяг суда). Суддзя - Наталля Дзядкова.
Шклоў, суд Шклоўскага раёна
Рыгор Кастусёў, ч.1 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Мінску 20 снежня). Суддзя - Святлана Баранцава.
Таксама позвы у суд за ўдзел у акцыях за незалежнасць ці за заклікі да ўдзелу чакаюць:
- Актывістка з Віцебску Алена Янушкоўская. На яе складзены пратакол за заклікі да ўдзелу ў акцыі 29 снежня.
Па падліках праваабаронцаў “Вясны”, за снежань і студзень у краіне адбылося больш за 170 судовых пасяджэнняў, дзе судзілі актывістаў за ўдзел у акцыях 7,8,20 і 21 снежня. На 6 лютага агульная сума штрафаў, атрыманых удзельнікамі акцый, склала 136188,5 рублёў (больш за 63000$). 13 чалавек асуджаны агулам на 360 сутак арышту.
Амаль на 100 тысяч рублёў аштрафаваны ўдзельнікі акцый за незалежнасць. Заклікаем ім дапамагчы!
Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96