viasna on patreon

У Воршы на 510 рублёў асудзілі youtube-блогера Шэрага ката Дапоўнена

2019 2019-12-02T15:17:21+0300 2019-12-02T17:55:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dmitry_kozlov_seryjkot.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Казлоў

Зміцер Казлоў

Youtube-блогера з Воршы Зміцера Казлова, вядомага як Шэры кот, сёння, другога снежня, асудзілі за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па ч.1 арт. 23.34КаАП. Вядома, што пратакол на Казлова быў складзены за акцыю "Сустрэча свабодных людзей", якая прайшла 16 лістапада на плошчы Свабоды ў Мінску.

Блогера выклікалі позваю да старшай ўчастковай Аршанскага РАУСа Ліліі Трушко 30 лістапада ў якасці “ўдзельніка адміністрацыйнага працэсу”. Пазней стала вядома, што з аддзялення міліцыі ён патрапіў у ізалятар часовага ўтрымання, да суду. 

Сёння зранку Зміцера Казлова прывезлі ў Аршанскі райаддзел міліцыі і абвясцілі, што працэс будзе адбывацца там, а не ў судзе. Туды ж прывезлі яшчэ некалькі ўтрыманцаў ІЧУ, але з 12.45 суддзя Кацярына Мажэйка абвясціла перапынак на неакрэслены тэрмін. Пра гэта паведаміла ў Facebook журналістка Алена Сцяпанава. Пазней стала вядома, што пасяджэнне ўсё ж адбудзецца ў Аршанскім раённым судзе. 

Характэрна, што першапачаткова разгляд адміністрацыйнай справы блогера быў прызначаны на шостага снежня ў судзе Маскоўскага раёна Мінска. Які быў сэнс затрымліваць яго да суда ў Воршы, пакуль незразумела.

Хоць пачатак працэса быў заяўлены на 15.00, Казлова прывезлі ў суд толькі ў 17.00. Суддзя забараніла вядзенне відэазапісу. Высвятляецца, што Зміцера Казлова судзяць за распаўсюд у сац.сетках роліка-закліка да ўдзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве восьмага лістапада на плошчы Свабоды.

Вынік - штраф 20 базавых велічыняў (510 рублёў). Суддзя вынесла рашэнне без папярэдняй нарады.

Ужо ў пятніцу 6 снежня ў судзе Маскоўскага раёна Мінска адбудзецца разгляд яшчэ аднай яго адміністрацыйнай справы - за ўдзел у акцыі "Сустрэча свабодных людзей" 16 лістапада.

Блогер Шэры Кот пайшоў па позве ў Аршанскі РАУС і не вярнуўся

Актывіст Дзмітрый Казлоў, вядомы як блогер Шэры Кот быў выкліканы позваю да старшага ўчастковага Оршанскага РАУСа Лілія Трушко 30 лістапада на 9 гадзін раніцы ў якасці “ўдзельніка адміністрацыйнага працэсу”. Пазней стала вядома, што з аддзялення міліцыі ён патрапіў у ізалятар часовага ўтрымання, да суду.


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства