viasna on patreon

Блогер Шэры Кот пайшоў па позве ў Аршанскі РАУС і не вярнуўся Дакумент

2019 2019-11-30T15:12:56+0300 2019-12-02T08:27:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kazlou_shery_kot.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзьмітрый Казлоў у абласной камісіі

Дзьмітрый Казлоў у абласной камісіі

Актывіст Дзмітрый Казлоў, вядомы як блогер Шэры Кот быў выкліканы позваю да старшага ўчастковага Оршанскага РАУСа Лілія Трушко 30 лістапада на 9 гадзін раніцы ў якасці “ўдзельніка адміністрацыйнага працэсу”. Пазней стала вядома, што з аддзялення міліцыі ён патрапіў у ізалятар часовага ўтрымання, да суду.

Вядома, што за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве "Сустрэчы свабодных людзей" на плошчы Свабоды ў Мінску 16 лістапада на яго быў складзены пратакол правапарушэння па частцы 1 арт. 23.34 ч.1 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

На 6 снежня ў судзе Маскоўскага раёна Мінска прызначаны разгляд ягонай адміністрацыйнай справы. Які быў сэнс затрымліваць яго да суда ў Воршы пакуль незразумела.

Па звестках праваабаронцаў, напачатку снежня прызначана больш за 20 судоў над удзельнікамі акцый і мітынгаў. Яшчэ на некалькі чалавек складзены пратаколы правапарушэнняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства