viasna on patreon

Мікалаю Маслоўскаму, які зладзіў пікет блогераў, вынеслі папярэджанне

2019 2019-10-01T15:51:45+0300 2019-10-01T15:51:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mik_maslouski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Маслоўскі. Фота brestspring.com

Мікалай Маслоўскі. Фота brestspring.com

26 верасня ў Мінску прайшоў пікет Мікалая Маслоўскага – блогера, які плануе вылучацца па Кальварыйскай выбарчай акрузе №104.

На гэты пікет прыехалі сябры яго ініцыятыўнай групы – іншыя блогеры з розных рэгіёнаў Беларусі. Сярод іх былі Сяргей Ціханоўскі, Арцём Шапараў, Андрэй Павук, Уладзімір Цыгановіч, Марат Мінскі, Аляксандр Кабанаў, Сяргей Пятрухін.

На сустрэчу прыехалі таксама гледачы блогераў, каб пагутарыць, паціснуць адзін аднаму рукі, сфатаграфавацца.

Падчас размовы блогер Сяргей Ціханоўскі раздаваў налепкі з рэкламай свайго ютуб канала "Краіна для жыцця". Менавіта адна з налепак і паслужыла падставай для скаргі. Блогер даў яе ўдзельніцы суседняга пікета, дзе ішоў збор подпісаў за дырэктара "Рамаўтадора" Фрунзенскага раёна Генадзя Насевіча. Тая, у сваю чаргу, паскардзілася ў акруговую камісію, бо палічыла, што раздача налепак – гэта агітацыя.

У выніку сябры акруговай камісіі №104 адзінагалосна ўхвалілі вынясенне папярэджання блогеру Мікалаю Маслоўскаму. Ён плануе абскардзіць рашэнне акруговай выбарчай камісіі. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства