Навіны на тэму: выбары-2019
29.04.2020 Выбары ва ўмовах пандэміі: Важныя прапановы праваабаронцаў
Удзельнікі незалежнай кампаніі па назіранні за выбарамі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" накіравалі 29 красавіка ў Цэнтрвыбаркам, Палату прадстаўнікоў і Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусі шэраг важных прапаноў па правядзенні прэзідэнцкіх выбараў, якія павінны адбыцца не пазней за 30 жніўня гэтага года.
02.12.2019 “Праваабаронцы за свабодныя выбары” выказваюць пратэст у сувязі з ростам рэпрэсій у поствыбарчы перыяд
Як стала вядома, у перыяд пасля заканчэння выбараў былі распачатыя адміністрацыйныя працэсы ў дачыненні больш чым двадцаці актыўных удзельнікаў пратэстных мірных акцый, якія адбываліся ў г. Мінску ў перыяд электаральнай кампаніі, ў тым ліку ў дачыненні да грамадзянаў, якія непасрэдна прымалі ўдзел у выбарах у якасці кандыдатаў у дэпутаты, давераных асобаў, сябраў ініцыятыўных груп.
27.11.2019 І нават не саромеюцца. Як у Магілёве маніпулявалі галасамі выбарцаў
У Магілёве экс-кандыдат у дэпутаты даказаў феерычную памылку ўчастковай камісіі. Адбылося гэта на акрузе дзеючага дэпутата Ігара Марзалюка.
25.11.2019 Тры пытанні назіральніка Сяргея Гоўшы да старшыні ЦВК
Баранавічскі праваабаронца Сяргей Гоўша, які ў якасці назіральніка прысутнічаў на падліку галасоў на выбарчым участку №23 Баранавічскай-Усходняй акругі №6 сутыкнуўся з парушэннямі выбарчага заканадаўства. Свае заўвагі, сфармуляваныя ў тры галоўныя пытанні, ён накіраваў старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай.
22.11.2019 Жаночая карта сёмай Палаты
Давайце паглядзім, як выглядаюць гэтыя парламенцкія 40% у жыцці. Хто гэтыя жанчыны, якія бліжэйшыя чатыры гады будуць “прымаць рашэнні” на ўзроўні дзяржавы?
22.11.2019 Не свабодныя і не дэмакратычныя. Заява Каардынацыйнага камітэту БНП ФГС УП
Каардынацыйны камітэт Беларускай нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства распаўсюдзіў 21 лістапада заяву з нагоды парламенцкай выбарчай кампаніі 2019 году ў Рэспубліцы Беларусь.
22.11.2019 Калінкавічы: зона выбарчай анамаліі?
Палескі рэгіён стаў ледзь не самым «актыўным» паводле афіцыйных звестак выбарчых камісіяў – у некаторых акругах яўка, пра якую адсправаздачыліся камісіі, сягала 90%.
21.11.2019 Назіральнік з участка Лукашэнкі: Чакалі, што я буду стаяць па стойцы смірна
Назіральнік Кірыл Гарошка, які спытаў у Лукашэнкі, навошта патрэбны ў Беларусі выбары, распавёў “Вясне”, чаму яго пазбавілі акрэдытацыі і выгналі з участка №506, дзе галасаваў кіраўнік краіны.
21.11.2019 Больш за 90 скаргаў паступіла ў Віцебскую абласную камісію
Як паведамляе назіральніца кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Ірына Траццякова, 20 лістапада 2019 адбылося пасяджэнне абласной выбарчай камісіі па ўстанаўленні вынікаў выбараў у Віцебскай вобласці.
21.11.2019 Валанцёр “Вясны”: Мяне выдалілі, каб грамадства не ўбачыла, што яны там робяць
Валанцёра Праваабарончага цэнтру "Вясна" з Гародні Юрыя Пучко, які ўпершыню назіраў за парламенцкімі выбарамі, выдалілі з участку за тое, што ён хацеў добрасумленна выканаць свае абавязкі і паказаць беларускаму грамадству тое, што адбывалася на выбарчых участках. Юрый падзяліўся сваімі ўражаннямі ад назірання за падлікам галасоў з "Гарадзенскай Вясной".
21.11.2019 Кандыдатка ў дэпутаты Кавалькова: “Я ведаю, які атрымаю адказ. Але я не згодна і няхай яны пра гэта ведаюць”
Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова, якая вылучалася кандыдатам у дэпутаты па Мінскай-Пушкінскай акрузе № 103, падала 20 лістапада ў акруговую камісію заяву аб прызнанні вынікаў выбараў па Пушкінскім акрузе 103 несапраўднымі.
21.11.2019 Дзярждэп ЗША пра выбары ў Беларусі: Шкадуем, што альтэрнатыўныя галасы не будуць прадстаўлены ў парламенце
ЗША прызнаюць мірнае правядзенне парламенцкіх выбараў 17 лістапада ў Беларусі і вялікую колькасць акрэдытаваных мясцовых і міжнародных назіральнікаў.
20.11.2019 Еўрапарламент: Выбары, што прайшлі ў Беларусі, маглі стаць паваротным момантам, якога мы чакалі
У Еўрапарламенце лічаць, што парламенцкія выбары ў Беларусі «ізноў былі азмрочаныя шэрагам злоўжыванняў і недахопаў». Такую заяву зрабіў кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Роберт Бедрань.
20.11.2019 Страчанай магчымасцю назвала парламенцкія выбары Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі
Заява Прэс-сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў пра парламенцкія выбары ў Беларусі
20.11.2019 Гарадзенская абласная выбарчая камісія зацвердзіла ўсіх 13 новых дэпутатаў
Гарадзенская абласная выбарчая камісія зацвердзіла ўсіх 13 новых дэпутатаў, паведамляе "Радыё Рацыя".