viasna on patreon

Экаактывісты праз суд дамагаюцца атрымаць інфармацыю пра працу завода беленай цэлюлозы Відэа

2019 2019-06-14T11:29:37+0300 2019-06-14T12:04:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/svetlogorsk_zavod_2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Завод беленай цэлюлозы. Фота: TUT.by

Завод беленай цэлюлозы. Фота: TUT.by

Як піша Гомельская Вясна, ураджэнка Светлагорскага раёну Тамара Кавальчук яшчэ ў лістападзе мінулага году падала заяву ў суд Светлагорскага раёну, каб прымусіць Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, цэлюлозна-картонны камбінат (ЦКК), канцэрн “Беллесбумпром” даць грамадскасці экалагічную інфармацыю, якая тычыцца працы завода беленай цэлюлозы. Напрыканцы 2017 года на прадпрыемстве пачаліся пуска-наладачныя працы, і з гэтага часу людзі стала адчуваюць смурод шкодных выкідаў у паветра і ваду. З сувязі з гэтым, пагоршыўся стан здароў’я жыхароў Светлагорску і раёну. 

Тамара Кавальчук
Экалагічная актывістка Тамара Кавальчук

Прайшло ўжо паўгады з дня падачы заявы ў Светлагорскі раённы суд, а справа так і не распачатая. На думку экалагічных актывістаў суддзя Людміла Сядзько наўмысна зацягвае час і пад надуманымі падставамі не распачынае разгляд справы па сутнасці. У прыватнасці, яна спрабуе спагнаць з заяўніцы Тамары Кавальчук дадатковыя грошы за магчымасць звярнуцца ў суд. Актывістка не пагадзілася з рашэннем суддзі раённага суду і аспрэчыла яго ў Гомельскім абласным судзе. 

13 чэрвеня адбылося паседжанне абласнога суду, які адмяніў рашэнне суддзі Светлагорскага раёну. Цяпер экалагічныя актывісты спадзяюцца, што нарэшце ў светлагорскім судзе распачнецца грамадзянскі працэс, у выніку якога адказныя за шкодныя выкіды інстанцыі будуць вымушаныя даць экалагічную інфармацыю жыхарам Светлагорску і раёну.

На працэсе прысутнічалі жыхары Светлагорску і вёскі Якімавай Слабады, якія ўваходзяць у ініцыятыўную групу па грамадскаму маніторынгу працы завода беленай цэлюлозы. Тамара Кавальчук, Алена Маслюкова і Андрэй Смалянчук распавялі пра сітуацыю са шкоднымі пахамі з прадпрыемства, негатыўныя наступствы для здароўя людзей ад смуроду, падзяліліся планамі змагання за права на чыстае навакольнае асяроддзе і патлумачылі чаму ў Светлагорску няма масавых пратэстаў супраць шкодных выкідаў з заводу.

Экаактывісты праз суд дамагаюцца атрымаць інфармацыю пра працу завода беленай цэлюлозы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства