Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя”- праграма"Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.
Анонс выпуска:
Падзея: Вялікі фестываль “Кіламетр грамадскай актыўнасці” прайшоў у Мінску першага чэрвеня. Розныя беларускія грамадскія арганізацыі прадставілі свае актыўнасці, і кожны жадаючы мог наведаць шэраг майстар-класаў, лекцый, дыскусій па тэмах экалогіі, гендэру, мовы і культуры. Увага рубрыкі - да арганізацый, якія займаюцца правамі чалавека.
Хроніка: Пра апошнія навіны наконт барацьбы супраць акумулятарнага завода ў Берасці распавядае блогер і актывіст Сяргей Пятрухін.
Каментар: Мітынг руху “Маці 328” прайшоў 30 траўня У Мінску. Гэта першае санкцыянаванае масавае мерапрыемства за ўсю гісторыю існавання Матчынага руху. Пра мітынг у кантэксце пытання права на мірныя сходы, а таксама наяўнасць дыскрымінацыі асуджаных па “наркатычным” артыкуле распавядае праваабаронца Павел Сапелка.
У музычных паўзах - кампазіцыі ў выкананні гурта Akute