viasna on patreon

У Брэсце судзяць праціўнікаў акумулятарнага завода Дапоўнена

2019 2019-04-24T14:38:00+0300 2019-04-24T16:31:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bierasce-2019-04-14-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мітынг у Берасці 14 красавіка 2019 года. Фота з сацыяльных сетак.

Мітынг у Берасці 14 красавіка 2019 года. Фота з сацыяльных сетак.

Сёння, 24 красавіка, у Брэсце распачаліся суды над праціўнікамі акумулятарнага завода, якія былі затрыманы 12 і 14 красавіка. 

Каго сёння мусяць судзіць у судзе Ленінскага раёна Брэста?

  • Казак Віталь 
  • Сэндэр Віктар 
  • Басаргіна Кацярына 
  • Вялаў Алег 
  • Андрасюк Зміцер 

Першым судзілі Віталя Казака. Яго вінавацілі ў тым, што ён удзельнічаў у шэсці 14 красавіка. Сваю віну Казак не прызнаў. Вынік - 30 базавых велічынь (765 рублёў) за парушэнне артыкула 23.34 КаАП (арганізацыя ці ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Віктар Сэндэр, які быў затрыманы АМАПам пасля шэсця 14 красавіка, ашрафаваны на 5 базавых (127,5 рублёў) па тым жа артыкуле. Абодвух актывістаў судзіў суддзя Ленінскага суда Дзмітрый Шурын. Сведкамі, як заўсёды, выступілі міліцыянты Ленінскага РАУС.  

Актывіст Алесь Абляк, якога мусяць судзіць 25 красавіка, паведаміў у сваім Facebook, што ў будынку суда яму спрабавалі даць позву ў Ленінскі РАУС на нядзелю 28 красавіка.

У 11.55 пачаўся суд над Кацярынай Басаргінай. 12 красавіка яна прыйшла ў РАУС, куды яе выклікалі ў якасці сведкі, і там жа яна была затрымана і дастаўлена ў ІЧУ. На наступны дзень (у суботу) яе вызвалілі. На Кацярыну склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным шэсці сёмага красавіка. На судзе сваёй віны Кацярына не прызнае, кажа, што не выкрыквала ніякіх лозунгаў і не пляскала ў далоні. Міліцыянты-сведкі сказалі, што не бачылі, як Кацярына выкрыквала лозунгі супраць завода. 

У выніку суд прымае рашэнне працягнуць працэс на наступны дзень, 25 красавіка.  

Пасля абеду прайшлі працэсы над Алегам Вялавым і Дзмітрыем Андрасюком - іх таксама абвінавачваюць у незаконным шэсці 7 красавіка, паведамляе "Брэсцкая газета".

Алег Вялава прызнаны вінаватым і аштрафаваны на 25 базавых (637,5 рублёў).

Дзмітрыю Андрасюк - штраф у 40 базавых (1 020 рублёў). Сам Андрасюк на абвяшчэнні рашэння не быў - суддзя выдаліў яго з залі за парушэнне парадку і непавагу да суду.


Нагадаем, што ў пятніцу 12 красавіка і ў нядзелю 14 красавіка ў Брэсце было затрыманы 19 актывістаў - праціўнікаў будаўніцтва ў горадзе акумулятранага завода. Затрыманыя правялі адну ці некалькі начэй у ізалятары, а ў панядзелак 15 красавіка іх спрабавалі судзіць прама ў будынку Ленінскага РАУС. У той дзень па артыкуле 23.34 КаАП (арганізацыя ці ўздзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) асудзілі двух чалавек - Нікалая Трацюка і Алега Ярмоленку. Суды над астатнімі затрыманымі былі перанесены на розныя даты. Частку людзей мусілі судзіць 18 красавіка, але ў той дзень суды не адбыліся, усе паседжанні перанеслі на 24,25 і 26 красавіка. 

Пазней праваабаронцам стала вядома пра яшчэ аднаго затрыманага пасля акцыі 14 красавіка - Яўгена Саўчука. Яго асудзілі на наступны дзень на 10 базавых велічынь (255 рублёў). 


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства