viasna on patreon

Дзевяць актывістаў затрымана ў Брэсце Дапоўнена

2019 2019-04-12T18:47:26+0300 2019-04-12T20:21:32+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/9_fleshmob-volk-rovd-povestka-zavod-akb_12042019_shatilo_bg.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома з сацыяльных сетак, у Брэсце затрымана дзевяць праціўнікаў будаўніцтва завода АКБ, якія былі выкліканыя ў РАУС адміністрацыі Ленінскага раёна у якасці сведак па нейкай справе. Яны прабудуць пад вартай да суда. 

Сярод затрыманых Дзяніс Малашэнка, Ірына Сіліцкая, Зміцер Андрасюк, Дзям'ян Лепясевіч, Уладзімер Казлоўскі, Кацярына Басаргіна (мае дзіця ва ўзросце трох гадоў), Сяргей Свірскі, Алег Ярмоленка і праваабронца Уладзімір Вялічкін.

Пазней праваабаронцам перадалі інфармацыю пра затрыманне Уладзіслава Абрамовіча. А вось Ірыну Сяліцкую адпусцілі дамоў

На якой падставе актывісты былі затрыманыя - пакуль невядома. Верагодна такім чынам міліцыя спрабуе не дапусціць іх удзелу ў чарговым "кармленні галубоў", што праходзіць кожны тыдзень у нядзелю. 

"Брэсцкая газета" паведамляе, што актывісты зладзілі флэшмоб перад будынкам РАУС. 

«Ёсць падставы меркаваць, што іх адмыслова выклікалі ў пятніцу, каб у канцы дня яны са сведкаў ператварыліся ў асобаў, у дачыненні да якіх вядзецца адміністрацыйны працэс. Даставіць іх у суд у гэты час ужо не будзе магчымасці, і адпаведна, яны будуць затрыманыя да панядзелка, - выказаў здагадкі Раман Кісляк. - Калі будзе такі расклад, то я ўспрымаю гэта як злоўжыванне паўнамоцтвамі супрацоўнікамі міліцыі. Па сутнасці, гэта будзе адвольнае затрыманне».

Нагадаем, каля 20 праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода атрымалі позвы на адзін і той жа час - 12 красавіка 15.00. Пра якую справу ідзе гутарка ў позве, пакуль невядома. 

Апошнім часам павялічыўся ціск на праціўнікаў будаўніцтва ў Брэсце акумулятарнага завода. Так, на мінулым тыдні на трое сутак былі затрыманы актывіст Маісей Мазько і яго сын Дзяніс па справе аб захоўванні боепрыпасаў. Зараз яны на волі, аднак Маісей Мазькозастаецца ў статусе падазраванага па справе. У пятніцу супрацоўнікі міліцыі спрабавалі затрымаць актывістку Таццяну Фесікаву, пасля чаго тая трапіла ў шпіталь. А пасля чарговага нядзельнага “кармлення галубоў” быў затрыманы Дзмітрый Бекалюк, разгляд адміністрацыйнай справы якога працягнецца ў сераду 10 красавіка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства