viasna on patreon

Праціўнікаў акумулятарнага завода ў Брэсце масава выклікаюць у міліцыю

2019 2019-04-09T11:51:12+0300 2019-04-09T11:56:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pozvy_brest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Казак, Дзяніс Малышэнка, Ірына Сіліцкая, Уладзімір Казлоўскі, Уладзімір Вялічкін атрымалі позвы ў міліцыю

Віталь Казак, Дзяніс Малышэнка, Ірына Сіліцкая, Уладзімір Казлоўскі, Уладзімір Вялічкін атрымалі позвы ў міліцыю

У Брэсце каля 20 праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода атрымалі позвы на пятніцу 12 красавіка. Актывістам трэба з’явіцца ў АУС адміністрацыі Ленінскага раёна ў якасці сведак па нейкай справе.

Сярод тых, кто мусіць прыйсці ў міліцыю, - Віталь Казак, Дзяніс Малышэнка, Ірына Сіліцкая, Уладзімір Казлоўскі, а таксама праваабаронца Уладзімір Вялічкін. Варта адзначыць, што ўсе актывісты атрымалі позвы на адзін і той жа час – 15.00. Пра якую справу ідзе гутарка ў позве, пакуль невядома. 

Апошнім часам павялічыўся ціск на праціўнікаў будаўніцтва ў Брэсце акумулятарнага завода. Так, на мінулым тыдні на трое сутак былі затрыманы актывіст Маісей Мазько і яго сын Дзяніс па справе аб захоўванні боепрыпасаў. Зараз яны на волі, аднак Маісей Мазько застаецца ў статусе падазраванага па справе. У пятніцу супрацоўнікі міліцыі спрабавалі затрымаць актывістку Таццяну Фесікаву, пасля чаго тая трапіла ў шпіталь. А пасля чарговага нядзельнага “кармлення галубоў” быў затрыманы Дзмітрый Бекалюк, разгляд адміністрацыйнай справы якога працягнецца ў сераду 10 красавіка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства