Блогера больш не вінавацяць у мініраванні, але канфіскаваную тэхніку не вяртаюць Дакумент
Стала вядома, што з блогера Андрэя Павука знялі абвінавачанне па распачатай 20 сакавіка крымінальнай справы па факту заведама фальшывага паведамлення аб мініраванні райвыканкама ў гп. Акцябрскі. Паводле ч.1 арт. 340 Крымінальнага кодэкса прадугледжаная крымінальная адказнасць да пяці гадоў пазбаўлення волі.
Але па інфармацыі гомельскага праваабаронцы Леаніда Судаленкі сама крымінальная справа не зачыненая. Следчыя працягваюць шукаць вінаватых.
Аднак канфіскаванную ў межах крымінальнай справы тэхніку Павука не вярнулі і пакуль вяртаць не збіраюцца. Пра гэта паведамляе блогер у фэйсбуку. Андрэй Павук звяртаўся на гэты конт ва ўпраўленне Следчага камітэта па Гомельскай вобласці, але яму адказалі, што “зварот аб вяртанні камп’ютарнай тэхнікі, мабільных тэлефонаў, а таксама іншых носьбітаў інфармацыі не падлягае задавальненню”. У структуры гэта абгрунтоўваюць тым, што па гэтым аб’ектам нібы прызначаныя і праводзяцца экспертныя даследаванні, пасля правядзення якіх толькі і будзе прынятае рашэнне, ці вярнуць тэхніку гаспадарам.
Пятрухін, Кабанаў, а цяпер Павук — улады ўзяліся за незалежных блогераў?