viasna on patreon

Брэст: актывісты па правядзенні экалагічнага рэферэндуму звярнуліся ў суд

2019 2019-02-20T07:59:36+0300 2019-02-20T13:25:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/selickaja_referendum_zhaloba.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ірына Сіліцкая (злева) і Юлія Вірко. Фота: Раман Ташбулатаў, "Брэсцкая газета".

Ірына Сіліцкая (злева) і Юлія Вірко. Фота: Раман Ташбулатаў, "Брэсцкая газета".

Яны просяць суд абавязаць Брэсцкі райвыканкам зарэгістраваць ініцыятыўную групу па правядзенні мясцовага рэферэндуму і пытанне, якое выносіцца на яго.

У суд Ленінскага раёна г. Берасця 18 лютага накіраваная скарга на адмову Брэсцкага райвыканкама ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па правядзенні мясцовага рэферэндуму. Пра гэта «Брэсцкай газеце» паведаміла кіраўнік ініцыятыўнай групы Ірына Сіліцкая.

Актывісты прапанавалі прагаласаваць "за" ці "супраць" пад прапановай «забараніць любую дзейнасць, звязаную з будаўніцтвам і эксплуатацыяй завода па вытворчасці свінцова-кіслотных акумулятарных батарэй на тэрыторыі Брэсцкага раёна».

Яны просяць суд прызнаць адмову ў рэгістрацыі незаконнай, неабгрунтаванай, парушаючай іх права непасрэдна прымаць удзел у вядзенні дзяржаўных спраў і патрабуюць абавязаць выканкам зарэгістраваць ініцыятыўную групу і пытанне, якое выносіцца на рэферэндум.

«Мы як грамадзяне проста хочам на сваёй зямлі самі прымаць рашэнні па жыццёва важных для нас пытаннях, калі ужо чыноўнікі, маючы ўсе неабходныя паўнамоцтвы, не жадаюць адстойваць правы і інтарэсы людзей, а абараняюць бізнес з небяспечнай вытворчасцю. Мы, жыхары, павінны самі вырашыць гэтае пытанне: быць ці не ў Брэсцкім раёне гэтаму шкоднаму для нашага здароўя свінцова-кіслотнаму прадпрыемству», - пракаментавала «БГ» падачу скаргі Ірына Сіліцкая.

У скарзе гаворыцца, што паколькі жыхары іншых рэгіёнаў і адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак да грамадскага абмеркавання АУНА Брэсцкім райвыканкамам не прыцягваліся і не ўведамляліся, то, адпаведна, выканаўчым камітэтам ўжо вызначана кола асоб, інтарэсы якіх закранаюцца будаўніцтвам завода - да іх аднесены толькі жыхары Брэсцкага раёна .

"БГ" нагадвае, праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода 21 снежня мінулага года падалі ў Брэсцкі райвыканкам заяву аб рэгістрацыі групы па правядзенні мясцовага рэферэндуму ў Брэсцкім раёне. У ініцыятыўную групу ўвайшло 32 жыхары Брэсцкага раёна. У заяве актывісты прасілі таксама зарэгістраваць пытанне, які будзе выносіцца на мясцовы рэферэндум: «Забараніць любую дзейнасць, звязаную з будаўніцтвам і эксплуатацыяй завода па вытворчасці свінцова-кіслотных акумулятарных батарэй на тэрыторыі Брэсцкага раёна?». Да заявы прыкладаліся спіс ініцыятыўнай групы, спіс удзельнікаў сходу 16 снежня, заявы ад кожнага члена ініцыятыўнай групы аб згодзе на ўдзел у яе працы.

Брэсцкі райвыканкам адмовіў у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па правядзенні мясцовага рэферэндуму аб забароне будаўніцтва акумулятарнага завода. Адказ з райвыканкама прыйшоў 21 студзеня. У дакуменце паведамлялася, што парадак утварэння ініцыятыўнай групы быў выкананы, але пытанне, які было прапанавана вынесці на рэферэндум, не адпавядае патрабаванням заканадаўства.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства