viasna on patreon

Наваполацкі гарвыканкам прызначыў дадатковае месца для правядзення сходаў

2017 2017-12-07T17:25:24+0300 2018-11-22T16:31:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/svab-shodau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падчас падрыхтоўкі скаргі у Генеральную пракуратуру па пытанні неабходнасці зменаў у рашэнні выканкамаў рэгіянальных гарадоў аб правядзенні масавых мерапрыемстваў стала вядома, што Наваполацкі гарвыканкам усё ж унёс змены сваім Рашэнне "Аб некаторых пытаннях правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе Наваполацку і вызначэння аплаты расходаў па іх правядзенню".

Так гарвыканкам прыбраў патрабаванне прадастаўлення дамовы на ахову сходу пры падачы заяўкі на масавае мерапрыемства, дабаўлена адно дадатковае сталае месца для правядзення мерапрыемстваў і пазначана, што мерапрыемствы могуць праводзіцца і ў іншых месцах, акрамя забароненых. 

Трэба адзначыць, што раней Навполацкі гарвыканкам адмаўляўся змяніць рашэнне, Віцебскі абласны выканкам таксама пакінуў скаргу без задавальнення і праваабаронца Зміцер Салаўёў быў вымушаны звярнуцца ў суд. Суд прыняў скаргу да разгляду і адбылося папярэдняе распарадчае паседжанне, але 26 красавіка 2017 года працэс быў спынены па хадатайству Наваполацкага гарвыканкама - нібыта дадзенае пытанне непадведамствена суду.

У Генеральную пракуратуру калектыўная скарга, за подпісамі мясцовых актывістаў, якія сфармавалі па сутнасці кааліцыю для змагання за свае правы на мірныя сходы, усё ж будзе пададзена з патрабаваннем змены Рашэнняў аб правядзенні мірных сходаў ў іншых рэгіянальных гарадах. Актывісты ў сваёй скарзе просяць прыбраць патрабаванне аб прадастаўленні дамовы на ахову падчас падачы заяўкі на пікет і норму, што масавыя мерапрыемствы могуць быць праведзены толькі у вызначаных сталых месцах, а таксама патрабаванне прадастаўляць пры падачы заяўкі на пікет дамовы на прыборку смецця і медычнае абслугоўванне ў Наваполацку (гэта пакуль засталося у Рашэнні Наваполацкага гарвыканкаму).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства