Суд не знайшоў правапарушэння ў дзеяннях затрыманага разам з Пятром Рабавым хлопца
16 верасня ў судзе Баранавічскага раёна і г. Баранавічы адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы ў адносінах да Іллі Сянько, які быў затрыманы разам з расійскім гісторыкам і філосафам Пятром Рабавым 10 верасня.
На хлопца было складзены пратакол па арт. 17.1 КаАП “Дробнае хуліганства”, у суд былі выкліканыя супрацоўнікі міліцыі, якія праводзілі затрыманне. У сваіх сведчаннях яны супярэчылі тым звесткам, якія паказалі іх калегі на папярэднім паседжанні, якое адбылося 13 верасня. На падставе гэтага суддзя Вольга Раманюк вырашыла спыніць справу “за адсутнасцю падзеі правапарушэння” у дзеяннях Іллі Сянько.
У той жа час, сведкай у працэс быў выкліканы Пётр Рабаў, які быў асуджаны да шасці сутак адміністрацыйнага арышту. Аднак у залі зачыталі даведку з ГУУС пра тое, што ён заняты афармленнем высылкі.
Нагадаем, расійскі гісторык, філосаф і даследчык анархізму Пётр Рабаў быў затрыманы ўвечары 10 кастрычніка. Ён збіраўся вярнуцца ў Расію, але на цягнік сесць не паспеў. Разам з ім быў затрыманы Ілля Сянько, які суправаджаў Пятра Рабава на цягнік.
Напярэдадні лекцыю Пятра Рабава брутальна сарвалі супрацоўнікі міліцыі ў Гродна. Тады лектара і ўдзельнікаў затрымалі і даставілі ў ГУУС, аднак бліжэй да ночы адпусцілі.