viasna on patreon

З нагоды футбольнага чэмпіянату ААН заклікае Расію прыняць меры па барацьбе з расізмам

2017 2017-08-29T09:32:48+0300 2017-08-29T09:44:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/no-to-racism.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота  the-village.ru

Ілюстрацыйнае фота the-village.ru

Камітэт па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі заклікаў расійскія ўлады змагацца з ксенафобскімі праявамі ў спорце, у прыватнасці, у футболе, а таксама скончыць з расавымі забабонамі сярод паліцэйскіх. Эксперты Камітэта асудзілі паведамленні аб нападах неанацысцкіх групаў і «казачых патрулёў» на мігрантаў з Азіі, цыганаў і афрыканцаў, паведамляе Цэнтр навінаў ААН.

Камітэт па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі апублікаваў заключныя рэкамендацыі па выніках 93-й сесіі, на якой свой даклад прадставіла, у прыватнасці, і Расія.

Эксперты віталі стварэнне ў 2015 годзе ў Расіі Федэральнага агенцтва па справах нацыянальнасцяў, распрацоўку адпаведнай дзяржаўнай палітыкі і падаўжэнне да 2020 года правілаў, якія дазваляюць былым грамадзянам СССР атрымаць расійскае грамадзянства ў спрошчаным парадку.

Разам з тым, у Камітэце адзначылі, што ў Расіі ўсё яшчэ адсутнічае ўсеабдымнае антыдыскрымінацыйнае заканадаўства, якое тычылася б усіх сфераў грамадскага жыцця.

Эксперты Камітэта рэкамендавалі Расіі прыняць меры ў сувязі з нападамі на выхадцаў з Цэнтральнай Азіі, каўказцаў, цыганаў і асобаў афрыканскага паходжання з боку неанацыстаў і так званых «казачых патрулёў». Праваабаронцы нагадалі расійскім ўладамі пра неабходнасць пераследу і пакарання вінаватых у распальванні міжнацыянальнай нянавісці, у тым ліку - палітыкаў, якія выкарыстоўваюць падобную рыторыку падчас перадвыбарных кампаній. Яны таксама параілі Маскве пакласці канец расавым забабонам у шэрагах паліцыі, якія прыводзяць да неапраўданых праверак і неабгрунтаваных затрыманняў, асабліва выхадцаў з Цэнтральнай Азіі і Каўказу.

Эксперты Камітэта таксама падкрэслілі, што ў сувязі з правядзеннем у Расіі у 2018 годзе Чэмпіянату свету па футболе расійскія ўлады павінны прыняць рашучыя меры па барацьбе з расізмам ў спорце, і ў першую чаргу - з расісцкімі паводзінамі расійскіх футбольных заўзятараў.

Праваабаронцы таксама выказалі занепакоенасць з нагоды становішча татараў у Крыме, абмежаванняў на выкарыстанне і вывучэнне ўкраінскай мовы ў школах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства