viasna on patreon

Мінскі гарадскі суд не знайшоў парушэнняў у адлічэнні студэнта Шынкевіча

2017 2017-07-27T14:54:35+0300 2017-07-27T15:47:23+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shinkevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Крысціян Шынкевіч. Фота "Радыё Свабода"

Крысціян Шынкевіч. Фота "Радыё Свабода"

27 ліпеня ў Мінскім гарадскім судзе разглядалася скарга адлічанага студэнта БДПУ Крысціяна Шынкевіча на рашэнне суду Маскоўскага раёну, які прызнаў адлічэнне студэнта поўнасцю законным. Мінгарсуд таксама не ўбачыў парушэнняў у дзеяннях адміністрацыі БДПУ і пакінуў рашэнне суда ніжэйшай інстанцыі без зменаў. 

Крысціян Шынкевіч і яго адвакат лічаць, што парушэнні відавочныя, і збіраюцца далей абскарджваць рашэнне суду.

Нагадаем, што Крысціян Шынкевіч быў брутальна затрыманы на Дзень Волі на офісе ПЦ “Вясна” падчас інструктажу перад назіраннем за акцыяй. Яго разам з іншымі назіральнікамі даставілі ў РУУС Першамайскага раёну, але потым адпусцілі.

На наступны дзень, 26 сакавіка, яго затрымалі зноў, падчас акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы. Суткі ён правёў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, а затым яго асудзілі па артыкуле 17.1 КаАП (дробнае хуліганства) і далі штраф памерам 20 базавых велічынь.

Пасля гэтых падзей, 28 сакавіка, актывіст даведаўся, што яго заднім днём адлічылі з універсітэта – на загадзе рэктара стаяла дата 24 сакавіка. Афіцыйная прычына - «невыкананьне абавязкаў навучэнца». Аднак Крысціян упэўнены, што ён адлічаны за грамадскую дзейнасць. 

Крысціян Шынкевіч упэўнены, што быў адлічаны за сваю грамадскую дзейнасць. Такога меркавання прытрымліваюцца і праваабаронцы. Ён адзін з тых, каго падтрымлівае  кампанія "Дамо рэпрэсіям урок", якую праводзяць праваабарончая арганізацыя Libereco, ПЦ "Вясна" і Задзіночанне беларускіх студэнтаў.

На Сhange.org размешчаная петыцыя “Дапамажыце беларускім студэнтам аднавіцца ва ўніверсітэтах”, якая заклікае аднавіць у беларускіх універсітэтах студэнтаў, адлічаных за грамадска-палітычную актыўнасць. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства